24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі «Чэрыкаўскія краявіды»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 сакавіка 2023 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Аляксандра Матвеенкі «Чэрыкаўскія краявіды» да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі. Аляксандр Матвеенка праз свае работы знаёміць гледача з утульнымі мясцінамі Чэрыкава.

Чэрыкаў – невялікі беларускі горад, які размяшчаецца на беразе маляўнічай ракі Сож у Магілёўскай вобласці. Горад мае багатую гісторыю і дзівосную прыроду, з’яўляецца адным з самых прыгожых і цудоўных куткоў нашай краіны.

У экспазіцыі выставы прадстаўлены краявіды, напісаныя мастаком у розныя перыяды творчасці. Аляксандр Матвеенка ў сваіх работах шчыра любуецца кожным момантам жыцця прыроды. Майстар малюе пераходныя станы прыроды: раннюю вясну, познюю восень. Нават у яркасці і насычанасці фарбаў мастак знаходзіць пяшчотную нотку спакою. Для яго краявідаў характэрны вытанчанае пачуццё колеру, густ, адчуванне прыгажосці і гармоніі прыроды.

Мастака прыцягвае як чыстая, некранутая прырода, так і прыкметы сучаснасці, якія змяняюць звыклы прыродны краявід. На работах А. Матвеенкі занатавана шмат непаўторных, вельмі прыгожых куткоў роднага краю: бярозавы гай, бязмежныя палі, лясныя паляны, вёсачкі ў адталым снезе, гарачае лета... Яго пейзажныя творы, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца маляўнічым эпасам беларускай зямлі.

Аляксандр Яўгенавіч Матвеенка нарадзіўся 23 кастрычніка 1953 года ў вёсцы Беразякі, Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. З 1981 па 1985 гг. працаваў на Мінскім мастацкім камбінаце. З 2000 года – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Выстава працуе да 14 мая 2023 года

  • Время работы: Ср. – вс., 11.00 – 19.00
  • Вход:

    5,00 руб. – для дарослых

    3,50 руб. – для студэнтаў, пенсіянераў

    2,50 руб. – для школьнікаў

  • Инфолиния:

    (017) 342 24 26
    (017) 354 26 5

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно