24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Фотавыстаўка «Чырванаборскі край»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

31 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «Чырванаборскі край».

Выстаўка – вынік работы Чырванаборскай школы фатаграфіі ў турыстычным комплексе «Чырвоны Бор» з 21 па 30 жніўня 2022 года. У экспазіцыі прадстаўлены здымкі вядомых беларускіх фатографаў – аўтара ідэі фотаэкспедыцыі і куратара праекта – Сяргея Плыткевіча, педагогаў Валерыя Вядрэнкі, Ірэны Гудзіеўскай, Віктара Малышчыца, Сяргея Мілюхіна і Наталлі Лакотка, студэнтаў-пераможцаў Рэспубліканскага фотаконкурсу «Маладзёжны погляд» Ганны Беражковай, Івана Веразуба, Ганны Дамінікі Грыб, Марыі Зіганоравай, Міхаіла Лук’янчыка, Валерыі Пратасевіч.

У экспазіцыі – прыродныя ландшафты, лясныя экасістэмы, рэдкія расліны і жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Фатаграфіі кранаюць чароўнымі відамі ледавіковых азёр, рэк і ручаёў, балот, пагоркаў, лясоў і чорнаальшанікаў, адчуваннем вольнай прасторы і захапляльнай натуральнасці Чырванаборскага краю. Зорнае неба і возера Ізубрыца, туман над возерам Белае, рака Свольна здзіўляюць веліччу з вышыні птушынага палёту. Заварожваюць партрэты зубраў, зязюлі, зімародка, даўгахвостай кугакаўкі, дынамічныя і характарныя фота ласей, аленей, ланей і іншых жыхароў пушчы.

Выстаўка пазнаёміць гледачоў не толькі з буйнейшым у Беларусі Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Чырвоны Бор», але і з архітэктурнай спадчынай, якая захавалася на поўначы Верхнедзвінскага раёна. Здымкі Успенскай царквы ў вёсцы Сар’я, руіны палаца Гільзенаў і Шадурскіх у Асвеі, рэшткі званіцы царквы Еўфрасінні Полацкай у Росіцы не пакінуць гледачоў абыякавымі.

Фотаработы прадстаўлены ўвазе гледачоў упершыню.

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

  • Время работы: Пн. - пт.: 10:00 - 21:00; сб. - вс.: 10:00 - 18:00
  • Вход:

    На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно