24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Чакайце нас, зоркі!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Маштабны выставачны праект «Чакайце нас, зоркі!» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь!

Адпраўной кропкай стварэння экспазіцыі сталі архіўныя фота- і відэаматэрыялы, плакаты савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій, перыяду, калі гэтыя тэмы былі звязаны з актыўным рухам у новы свет навукі і тэхнічнага прагрэсу, а масавае захапленне космасам было часткай працэсу фарміравання мары аб светлай гуманістычнай будучыне. У экспазіцыі прадстаўлены работы вядучага касмічнага мастака СССР Андрэя Сакалова і касманаўта Аляксея Лявонава. Адзін з альбомаў іх творчага саюза – «Чакайце нас, зоркі!» – паслужыў назвай дадзенай выставы.

Касмічная тэма працягвае заставацца актуальнай і для сучасных аўтараў. Аднак, іх погляд – гэта больш разважанні аб месцы чалавецтва ў вывучананым Сусвеце, аб неабходнасці сувымярэння чалавечай дзейнасці з законамі цэласнасці нашага агульнага дома – Зямлі, аб адказнасці чалавека перад сабой, прыродай і космасам. Асобная зала ў экспазіцыі працягвае архіўную тэму, даследуючы феномен захапленні ўсім паранармальным ў познесавецкі перыяд.
Куратарская група паспрабавала зірнуць на гэтыя ідэі з «цяперашняга», выкарыстоўваючы мову сучаснага мастацтва. Экспазіцыя праекта ўключае ў сябе плакаты, відэа-арт, саўнд-арт, скульптурныя аб'екты, інсталяцыі, фотаздымкі, жывапісныя і графічныя работы.

На выставе прадстаўлены творы з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Музея-запаведніка Ю.А.Гагарына (Расійская Федэрацыя), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама творы сучасных беларускіх аўтараў.

У межах выставачнага праекта наведвальнікаў чакае насычаная суправаджальная праграма: экскурсіі, майстар-класы, адукацыйныя мерапрыемствы і прэзентацыі. Падрабязная праграма мерапрыемстваў праекта будзе размешчана на сайце ncsm.by і ў сацыяльных сетках.

  • Время работы: Ср. - вс.: 12:00 - 20:00
  • Вход:

    Кошт квітка: 3,00/7,00 руб. (ільготны/поўны)

  • Инфолиния:

    +375 (17) 235-03-31

    +375 (17) 399-09-78

  • Возрастное ограничение: 6+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно