24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Насустрач жыццю, насустрач будучыні»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Алена Васілевіч – з тых аўтараў, якіх рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы перакладзеныя на многія мовы свету.

Дыяпазон творчай дзейнасці ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. Але найважнейшая сфера яе дзейнасці – мастацкая проза, з яе нехрэстаматыйным, яркім, дынамічным і прыцягальным светам.

На выставе экспануюцца матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам пісьменніцы, аўтарам фундаментальных даследаванняў па фальклоры і этнаграфіі Уладзімірам Аляксандравічам Васілевічам. Экспазіцыю аздабляюць ілюстрацыі з выданняў тэтралогіі «Пачакай, затрымайся...».

Галоўным мастацкім вобразам экспазіцыі стала сімвалічнае Дрэва жыцця Алены Васілевіч. Якое упрыгожваць і дапащняюць вобразы і сімвалы з твораў пісьменніцы: дабрыні, сумленнасці, сяброўства, кахання, беражлівых адносін чалавека да прыроды, да гісторыі краіны.

Выстава будзе дзейнічаць па 30 сакавіка 2023 г. па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар – вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Мікалаеўна Саўген.

Першы мастацкі твор – аповесць «У прасторах жыцця» – быў надрукаваны ў 1947 г. у часопісе «Беларусь». Пазней з-пад тонкага, лірычнага пяра Алены Васілевіч выйшлі аповесці «Шляхі-дарогі» (1950), кнігі апавяданняў «Блізкія знаёмыя87 (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977). У цэнтры ўвагі пісьменніцы – жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей.

На аўтабіяграфічным матэрыяле быў напісаны галоўны твор жыцця Алены Васілевіч – тэтралогія «Пачакай, затрымайся…», якую склалі аповесці «Расці, Ганька» (1966), «Доля знойдзе цябе» (1968), «Новы свет» (1968), «Пачакай, затрымайся…» (1970), дзе паказаны нялёгкі шлях у жыццё вясковай дзяўчыны, духоўнае сталенне чалавека. Гэта кніга была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР (1976 г.).

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно