24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу мастацкіх твораў вядомых скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх.

Працы, створаныя таленавітымі рукамі бацькі і сына адносяцца да розных жанраў і відаў, але ўсе яны аб’яднаныя адной тэмай – тэмай любові да Беларусі, якая з’яўляецца невычарпальнай крыніцай натхнення… Яны даўно ўвайшлі ў скарбніцу беларускай культуры, з’яўляюцца своеасаблівым манументальным летапісам беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст., упрыгожваюць гарады, захоўваюцца ў фондах вядомых музеяў Беларусі і замежжа.

Сумесная творчасць скульптараў вылілася ў прыгожыя помнікі Кірылу Тураўскаму (Гомель), Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (Бабруйск), Францішку Багушэвічу (Смаргонь), Вацлаву Ластоўскаму (Глыбокае). Прыгожы помнік Максіму Багдановічу, аўтарамі якога сталі Леў і Сяргей Гумілеўскія, паўстаў у месцы спачыну паэта ў Ялце, у 2013 годзе.

На жаль, Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі ўжо пакінуў гэты свет, але справу працягвае яго сын. Ён беражліва захоўвае мастацкую спадчыну Льва Мікалаевіча і працягвае ствараць новыя творы.

  • Время работы: Вт. - Вс.: 10:00 - 19:00
  • Инфолиния:

    +375 (17) 355 22 95

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно