24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка пад адкрытым небам «Адноўлены з руін»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

А прыйшлі з вайны мы
На твае мясціны –
Толькі і засталі,
Попел ды руіны
Але мужнай сілы
Гора не скрышыла, -
Мы ў твае падмуркі
Сэрцы палажылі

П. Глебка

У двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага з 1 ліпеня па 30 верасня 2022 года працуе выстаўка пад адкрытым небам «Адноўлены з руін».

Прадстаўлены фотаздымкі горада Мінска 1940–1950-х гг., перададзеныя ў фонды музея старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 1955–1968 гг., ганаровым грамадзянінам горада Мінска Васілём Іванавічам Шарапавым (1916–2017).

Мінск нездарма называюць горадам старажытным і маладым. На яго долю выпала шмат выпрабаванняў. Апошняе, найбольш жорсткае, лёс прызначыў сталіцы Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3 ліпеня 1944 г. перад вызваліцелямі Мінска паўстала жахлівая карціна: аблытаныя калючым дротам гарадскія кварталы, палаючыя будынкі, руіны і попел. На фотаздымках задакументаваны стан пасляваеннага горада.

Адраджэнне Мінска пачалося адразу пасля яго вызвалення. Прычым гэта было не аднаўленне даваеннага горада, а фактычна будаўніцтва новай сталіцы рэспублікі. Змянялася архітэктурнае аблічча горада. На фотавыстаўцы можна ўбачыць працэс аднаўлення горада, мінчан, якія працуюць на разборцы разбураных будынкаў, працоўную кніжку ўдзельніка аднаўленчых работ. 8 кастрычніка 1944 г. адбыўся першы масавы выхад працоўных сталіцы на аднаўленчыя работы. У гэты дзень працавалі 33 тысячы чалавек, за 6 гадзін працы было адабрана, ачышчана і ўкладзена ў штабелі 1 316 000 штук цэлай цэглы. Мінчане сабралі 1 065 тон рознага металу, падрыхтавалі 2 050 куб. м. шчабёнкі, уклалі ў штабелі 403 куб. м. бутавага каменю, расчысцілі 15 500 кв. м. гарадской плошчы.

На панарамных фотаздымках можна ўбачыць працэс будаўніцтва галоўнай вуліцы з яе сістэмай плошчаў імя Леніна (Незалежнасці), Цэнтральнай (Кастрычніцкая) і Круглай (Перамогі), якія ствараліся ў цэнтры горада і складалі адзіны ансамбль з Савецкай вуліцай (праспект Незалежнасці). Другі буйны архітэктурны ансамбль ствараўся ў раёне вакзала і Дома Урада. Будаўніцтва «варотаў горада» таксама зафіксавана ў фотаздымках.

У пасляваеннае дзесяцігоддзе шмат увагі ўдзялялася знешняму афармленню горада. Здзейснена вялікая праца па азеляненню горада, добраўпарадкаванню берагоў Свіслачы і прылеглых да яе тэрыторый. Цікавыя кадры высадкі ліп уздоўж праспекта можна ўбачыць на выстаўцы.

Да 1956 г. дзякуючы самаадданай працы насельніцтва горада і рэспублікі сталіцу Беларусі ўдалося адрадзіць.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie. Подробнее о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться в нашей Политике обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie