24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE» у межах I трыенале канцэптуальнага мастацтва «КАНЦЭПТ 21»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

8 снежня 2021 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE» у межах I трыенале канцэптуальнага мастацтва «КАНЦЭПТ 21». Праект падрыхтаваны сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE» – творчы праект, у якім прымаюць удзел больш за дваццаць аўтараў з Мінска, Віцебска, Полацка, Гродна і Жодзіна.

Сучасны беларускі тэкстыль можна аднесці да найноўшага феномена ў мастацтве, які мастацтвазнаўцы называюць «пластычным выбухам» у тэкстыльнай скульптуры, або проста Fiber Art. Гэта той самы тэкстыльны Art, які валодае велізарнай сімвалічнай сілай станковага або манументальнага твора і найперш зыходзіць з канцэптуальнага адрыву ад укаранёнай у гісторыі мастацтва асацыяцыі тэкстылю з утылітарнасцю і рамяством.

І справа тут не ў новых тэхналогіях, можна працаваць і з традыцыйным гладкім пляценнем, – а ў новым вобразным складніку, у маштабе зробленага аб’екта, яго асацыятыўнасці і актуальнасці. Тэкстыль згубіў дэкаратыўнасць, перастаў быць двухмерным, выйшаў у прастору. З’яўленне трохмерных тэкстыльных арт-аб'ектаў дазволіла перавесці тэкстыль з катэгорыі «жывапіс» у катэгорыю «скульптура». А лічбавыя тэхналогіі, святло, гук, новыя крэатыўныя матэрыялы далі мастаку незвычайна шырокае поле для творчага эксперыменту.

Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE» – гэта спроба зазірнуць за гарызонт. Мэта праекта – стварэнне новых прадметна-прасторавых асяроддзяў пры дапамозе аб’ектаў сучаснага тэкстылю. Выстава паказвае гледачу эксперыменты з тканінай і прасторай. У экспазіцыі прадстаўлены як плоскасныя, так і аб’ёмныя арт-аб'екты, тэкстыльныя інсталяцыі, выкананыя ў розных тэхніках: ручнога ткацтва, лямца, пляцення з ужываннем як традыцыйных тэкстыльных матэрыялаў (ільну, бавоўны, воўны, сінтэтычных нітак), так і металу, шкла, пластыка, паперы, святлоадбівальнай стужкі, мантажнай сеткі. Адзін з залаў выставы прысвечаны ўзаемадзеянню тэкстыля і святла, выкарыстанню святлодыёднай стужкі як матэрыялу для працы, а таксама для стварэння светлавых эфектаў.

Удзельнікі выставы – ужо вядомыя майстры і творчая моладзь. Сярод іх: Алена Обадава, Марыя Барысенка, Вольга Рэднікіна, Таццяна Фаміна, Хрысціна Высоцкая, Мар’яна Карповіч-Сакалова, Ксенія Ціханава, Таццяна Гомза, Анастасія Арайс (Мінск), Таццяна Макляцова, Наталля Лісоўская, Наталля Канькова, Наталля Кімстач (Віцебск), Яўгенія Станіна (Гродна), Таццяна Козік (Полацк), Вераніка Рассыльная (Жодзіна) і іншыя.

Куратары праекта Вольга Рэднікіна, Наталля Шаранговіч

Выстава працягнецца да 16 студзеня 2022 года.

  • Время работы: ср. – вс., 11.00 – 19.00
  • Вход:

    4,00 руб. – для дарослых,
    3,00 руб. – для студэнтаў,
    2,50 руб. – для школьнікаў.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно