Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00

13 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу выстава «Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым». Выстава створана ў межах музейнага праекта «Мінулае мае будучыню: дыялог культуры і навукі».

Выстава «Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым» ставіць перад сабой задачу прыцягнуць увагу грамадскасці да захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Адной з тэматычных ліній выставы з’яўляецца гісторыя станаўлення айчыннай археалогіі як навукі, якое адбылося яшчэ стагоддзе таму – у 1920–30-х гадах. Менавіта ў гэты час былі «зафіксаваны» шматлікія помнікі археалогіі. Некаторыя з гэтых помнікаў існуюць і ў наш час, а некаторыя – не.

На працягу ста год айчынная археалагічная навука старанна працуе на карысць Беларусі, але яе героі часта застаюцца ў цені. Выстава «Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым» выпраўляе гэту несправядлівасць. Імёны такіх мастадонтаў беларускай археалагічнай навукі, як Аляксандр Ляўданскі, Сяргей Дубінскі, Ісаак Сербаў, Канстанцін Палікарповіч, і іншых прадстаўлены шырокай грамадскасці праз фотаздымкі і знаходкі з экспедыцый першай паловы ХХ ст. Асаблівую цікавасць выклікаюць побытавыя фотаздымкі з археалагічных экспедыцый тых часоў: як людзі гатавалі ежу, як спалі ў паўзямлянках, як сплаўляліся на лодках па рацэ…

Археалагічныя помнікі цікавілі не толькі даследчыкаў, але і мастакоў. Доказам гэтага сцвярджэння могуць выступаць прадстаўленыя на выставе арыгіналы і копіі графічных замалёвак, выкананыя адным з самых своеасаблівых мастакоў Беларусі – Язэпам Драздовічам. Гэты выбітны беларус вядомы як пісьменнік, і астраном-аматар, і настаўнік, і этнограф… А яшчэ ён цікавіўся археалогіяй. Сярод яго прац можна знайсці замалёўкі стратыграфій, і замалёўкі помнікаў, і нават рэканструкцыі. Упершыню дэманструецца ўнікальная археалагічная калекцыя мастака.

Выстава ажыццяўляецца пры падтрымцы грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі, Слонімскім раённым краязнаўчым музеем імя І.  І. Стаброўскага, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, гістарычным факультэтам БДУ і іншымі.

Помнікі археалогіі традыцыйна выклікалі і выклікаюць вялікі інтарэс. Гарадзішчы і паселішчы, курганныя пахаванні, старажытныя сцены і фундаменты… Яны цікавяць не толькі навукоўцаў ці краязнаўцаў, але і мастакоў, і музейшчыкаў, і простых жыхароў нашай краіны. Бадай, пра кожнае гарадзішча можна знайсці мноства разнастайных паданняў і гісторый, часам абсалютна казачных і нерэальных.

На сёння ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь больш за 2000 археалагічных аб’ектаў. Гэта вельмі невялікая колькасць помнікаў археалогіі, якія вядомы па навуковых крыніцах. Работа па ўключэнні ў Спіс новых помнікаў вядзецца, але вельмі марудна. Усё часцей сустракаюцца сумныя навіны пра знішчэнне помнікаў археалогіі, не ўключаных ў Спіс, ці пра іх пашкоджанне. «Чорныя археолагі», уяўленні людзей пра скрытыя скарбы ў курганных насыпах і гарадзішчах, забудова населенных пунктаў, вырубка лясоў, дарожнае будаўніцтва, несфарміраванасць культурных паводзін чалавека ў адносінах да нерухомай спадчыны – вось толькі некаторыя прычыны пашкоджвання і знішчэння помнікаў археалогіі.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12
Штодня з 11.00 да 19.00
тэл. +375 17 327-48-22, +375 17 327-43-22
histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
cookies Этот сайт использует cookies
Мы используем файлы cookie для запоминания и анализа ваших предпочтений. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на использование файлов cookie
Понятно