Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Асабістая справа

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-сб.: 12:00 — 20:00. вс.: 12:00 — 18:00. пн.,вт.: выходные
Стоимость входа

5,00 и 7,00 руб.

Возрастное ограничение 0+

Выстава, якую вы ўбачыце вельмі асабістая і своеасаблівая. Адметнасць гэтых карцін у тым, што яны створаны пры дапамозе звычайных манікюрныхі нажніц. Але галоўнае - гэта не тэхніка, а змест. Кожны раз гледача цікавіць, што менавіта гэтай кампазіцыяй хацеў паказаць аўтар, што схавана за тым ці іншым вобразам, сімвалам і знакам?

Гэтыя творы (буцінанкі) ствараліся на працягу некалькіх год і адлюстроўваюць знакавыя моманты жыцця, тыя яскравыя хвіліны, якія назаўсёды застаюцца ў нашай памяці. Праз сімвалы і глыбокі філасоўскі сэнс, праз іранічныя і часам зашыфраваныя формы можна прачытаць глыбокі сэнс і тое, што хацеў распавесці творца. Тое, што сядзела ў падсвядомасці, а таксама тое, што немагчыма прамовіць словамі намалявана на паперы, і тое, што з першага погляду здаецца зразумелым насамрэч мае шмат загадак. Але кожны мае свой адказ на той ці іншы сімвал, бо ўсе мы ведаем, што мастацтва - суб’ектыўна.

Мастак - смелы чалавек. Кожны раз, адкрываючы выставу, ён паказвае нам  асабісты свет, свае пачуцці, мары, думкі. Творца як быццам выходзіць аголены перад гледачом і кожны раз спадзяецца, што яго карціны адгукнуцца ў сэрцы. Галоўнае далёка не тое каб твор спадабаўся, бо часцей за ўсё малююць не дзеля таго каб было прыгожа. Сапраўдны мастак жыве ў кожным сваім творы, ён размаўляе з вамі і гэта яго асабістая справа.

Антуан дэ Сэнт-Экзюперы ў казке“Маленькі прынц” напісаў: “Бачыць толькі сэрца, самага галоўнага вачыма не ўбачыш” Гэта,сапраўды, так.

Надзя Бука запрашае зазірнуць у свой папяровы свет, поўны яе памкненняў, роздумаў, любові і веры.

Узроставае абмежаванне: 0+
Выстава  працуе з 14 лютага па 4 сакавіка
Уваходны білет: 5 і 7 рублёў
Адрас Галерэі ДК: вул. Герцэна, 2А
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
Даведкі па тэлефонах: +375 17 236-55-88, +375 44 558-85-85

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.
cookies Этот сайт использует cookies
Мы используем файлы cookie для запоминания и анализа ваших предпочтений. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на использование файлов cookie
Понятно