Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Повязь часоў

Время работы з 10:00 да 17:00
Стоимость входа

дарослыя-3 руб.
школьнікі-2 руб.

Для нас сёння ручнік мае выключна функцыянальнае прызначэнне. Але так было не заўсёды. Нашы продкі ўкладалі шмат сэнсу ў стварэнне і аздабленне гэтай побытавай рэчы На выставе “Повязь часоў”, што адкрылася 20 кастрысніка ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, можна пазнаёміцца з багаццем вобразаў традыцыйнага ручніка. Высокі узровень ткацтва, вытанчаныя тэхнікі аздаблення, разнастайнасць сюжэтаў, ажурныя карункі - усё гэта гарманічна спалучаецца ў цудоўны прыклад народнага мастацтва.

Калекцыя збіралася намаганнямі студэнтаў пад кіраўніцтвам знакамітага этнографа і фалькларыста Уладзіміра Аляксандравіча Васілевіча доўгі час захоўвалася ў музеі БДПУ і сёння знайшла сваё месца ў залах Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах.

Наведаць выставу можна з серады па нядзелю з 10:00 да 17:00 па агульным уваходным квітку ў музей (дарослыя-3 руб., школьнікі-2 руб.)
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +37517 5074469 +375291353241

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
На данном Веб-сайте используются файлы cookie. Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.