Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Прытрымлівацца бела-чорнай лініі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 12:00 — 20:00
Стоимость входа

Свободный

Новая выстава ў межах праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!» падымае пытанні ўзаемадзеяння розных пакаленняў, уключанасці людзей пенсіённага ўзросту ў сучаснае жыццё і сацыяльныя працэсы, а ў дадзеным выпадку яшчэ і ў сістэму сучаснага мастацтва. Ці можна ў 82 гады быць актыўным і ўключаным у актыўнае жыццё? Як рэагаваць на імкліва зменлівую жыццё і пры гэтым не забываць пра традыцыі? Творчасць Генадзя Грака нічым не саступае творчасці маладых арт-дзеячаў і матывуе ўсіх людзей залатога ўзросту не толькі бачыць, але і тварыць.

Гэтая выстава пра мастацтва і мастакоў, якіх жыццё выносіць за межы нашага ўспрымання, на перыферыю гісторыі мастацтва і нашай увагі. Экспазіцыя дапаможа вярнуць і надаць новае гучанне творчасці Генадзя Грака, дасць магчымасць паразважаць і па-новаму зірнуць на тое, што ёсць актуальнасць або сучаснасць у перспектыве ХХ стагоддзя. Генадзь Грак – прыклад таго, што ў творчасці і мастацтве не існуе ўзросту і межаў.

Выстава «Прытрымлівацца бела-чорнай лініі» складаецца з трох частак. Выстава работ розных перыядаў і рэканструкцыя працоўнай майстэрні мастака, дзе аўтар пакажа працэс стварэння лінагравюры. Таксама адмыслова для выставы былі аддрукаваныя старыя і новыя працы Генадзя Грака, якія наведвальнікі змогуць набыць сабе ў калекцыю.

Генадзь Грак нарадзіўся ў Смалявічах у 1937 годзе вучыўся на кафедры графікі Беларускага мастацка-тэатральнага Інстытута, быў выкладчыкам на гэтай жа кафедры. Працуе пераважна з лінагравюрай. Тэхніка і стыль яго выканання засталіся нязменнымі, такімі ж, як і 30, 40 гадоў таму. Цікава, бо часы кардынальна змяніліся, але оптыка і матэрыялы прац Генадзя Грака засталіся нязменнымі.

Каб на нешта не забыцца, трэба гэта час ад часу паўтараць.

30.07 19:00 Адкрыццё выставы
07.08 18:00 Майстар-клас па лінагравюры ад Генадзя Грака
09.08 19:00 Лекцыя Уладзіміра Грамовіча «Творчасць Генадзя Грака і беларускае мастацтва ў часы зменаў 80-90 гадоў»
22.08 18:00 Майстар-клас па лінагравюры ад Генадзя Грака

Куратар праекта Уладзімір Грамовіч.

 

Праект «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!» ініцыяваны літоўскай арганізацыяй Kulturos Ambasada і ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Партнёры праекта: ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», Мінская урбаністычная Платформа, MAKEOUT.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
На данном Веб-сайте используются файлы cookie. Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.