24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Пётр Шумаў. Вяртанне дадому

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

4 чэрвеня 2019 года а 18-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры» адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому» вядомага фатографа мінулага стагоддзя, ураджэнца Беларусі Пятра Шумава.

Лёс многіх таленавітых ураджэнцаў нашай краіны звязаны з вымушанай эміграцыяй. Так склалася і жыццё ўраджэнца Гродна Пятра Шумава, аднаго з самых знакамітых фатографаў Еўропы першай трэці ХХ стагоддзя, асабістага фатографа Агюста Радэна.

На выстаўцы будуць прадстаўлены копіі 33 фотаздымкаў, выкананых Пятром Шумавым, якія прадастаўлены парыжскім фондам «Parisienne de Photographie — «Roger-Viollet». У 1920-я гады Пётр Шумаў фатаграфаваў выдатных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, палітыкаў. Сярод прадстаўленых на фотавыстаўцы работ наведвальнікі змогуць убачыць партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і іншых. Гэтыя фотаздымкі даюць поўнае ўяўленне аб таленце партрэтыста Пятра Шумава і аб тым унёску, які ён зрабіў у сусветную культуру.

Арганізатары выставы выказваюць удзячнасць генеральнаму партнёру СТАА «Контэ-Спа» і асабіста яе заснавальніку Валянціну Байко, а таксама дзякуюць за дапамогу ў друку здымкаў фотастудыі «Мега».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Время работы: пн.-вс.: 10:00 – 17:30
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно