Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Вобразы эпохі ў творах Чэслава і Станіслава Манюшкаў

18 июня — 22 июня
25 июня — 29 июня
2 июля
Время работы вт.-сб.: 10:00 — 18:00. пн., вс.: выходной
Стоимость входа

Для детей и студентов — 2,00 руб.
Для взрослых — 4,00 руб.

2 мая 2019 года а 17-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Вобразы эпохі ў творах Чэслава і Станіслава Манюшкаў», прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі і арганізаванай пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. На выставе будуць прадстаўлены вокладкі нотных сшыткаў Станіслава Манюшкі і аркушы з малюнкамі з альбомаў яго бацькі Чэслава Манюшкі са збору Музычнага таварыства імя Станіслава Манюшкі ў Варшаве.

Імя выдатнага кампазітара Станіслава Манюшкі і яго музыка шырока вядомыя ў Беларусі — асобныя песні і арыі з яго опер выконваюцца на канцэртах, з яго творчасцю знаёмяць навучэнцаў музычных навучальных устаноў. А вось малюнкі Чэслава Манюшкі беларускай публіцы невядомыя зусім.

Ён не быў прафесійным мастаком, не атрымаў спецыяльнай адукацыі, але мастацтвам захапляўся заўсёды. Некаторы час ён дзяліў агульную майстэрню з Валенціем Ваньковічам у Верхнім горадзе ў Мінску, карыстаючыся парадамі паспяховага мастака. Спадчына Чэслава Манюшкі налічвае шэсць рознафарматных альбомаў з вершамі, паэмамі, а таксама малюнкамі, зробленымі алоўкам, пяром і тушшу.

Сюжэты малюнкаў узяты са штодзённага жыцця. Гэта выявы знаёмых яму сядзіб, людзей са свайго атачэння, бытавых сцэн. Ёсць выявы блізкіх яму людзей: сына Станіслава ў 5 гадоў і ўжо гімназістам, жонкі Эльжбеты з Маджарскіх — з кнігай у руках, за раялем, новых сваякоў Мюлераў. Часта малюнкі суправаджаюцца подпісамі-тлумачэннямі, што робіць іх яшчэ больш цікавымі для сучасных гледачоў.

Выстава будзе працягвацца да 2 ліпеня. Уваход на выставу па білеце ў музей.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
На данном Веб-сайте используются файлы cookie. Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.