24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Iмплiкацыi

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Жывапіс Меды Норбутайтэ, умерана сюррэалісцкі, напоўнены пастмадэрнісцкімі асацыяцыямі з эпохай барока і Пітэрам Паулем Рубенсам, імкнецца раскрыць энергію духу, ачышчэння і ахвяры душы, заахвочвае пераадолець духоўную стагнацыю і лётаць у вышыні з птушкамі. Усе яе мастацкія тэмы раскрываюцца з дапамогай розных атрыбутаў, захоўваючы сувязь паміж дакладнасцю малюнка і эмоцыяй жывапісу, персанальнай гармоніяй думкі і паэтычнай экспрэсіяй.  Яе працы адлюстроўваюць пастаянную барацьбу і інтрыгу паміж наратывам малюнка і іэкспрэсіяй жывапісу, паміж парадкам кампазіцыі і свабодай колеру.

Арыгінальны стыль твораў, прадстаўленых нам Медай Норбутайтэ, стварае якасць заўважна інтэрактыўнага і ў той жа самы час толькі на першы погляд рэфлектыўнага мастацтва. Незалежна ад таго, малюнак гэта ці выкананы алеем на палатне жывапіс, мастачка агаляе паўсядзённае жыццё, без ваганняў пераадольвае межы, але не добрага густу, а крывадушнай маралі, з якой мы сутыкаемся штодзень.

Чалавечае ў вобразе жывёл, гэтак жа як і жывёльнае ў абліччы чалавека не  толькі паказвае, але і даказвае, што мы ў руках мастачкі – толькі подых ветрыку, і няважна, аловак ці пэндзаль у яе руцэ.

Хто мы? Бедныя, бяздумныя, сфакусаваныя на болі істоты, якія тут і цяпер знаходзяцца ў руках мастачкі, пакуль яны робіць адбітак нашай уласнай асобы, як зазначае і яна сама, даючы назву адной з уласных прац: «У руках скульптара».

Там, у гэты  момант, жывое і нежывое, матэрыяльнае і духоўнае, чалавечае і жывёльнае сустракаюцца, гуляюць з намі і нашымі пачуццямі.

Бачнае становіцца схаваным і схаванае пераходзіць ў святло бачнага. Жывасць колераў у спалучэнні з шэрым асяроддзем, натхнёная флорай і абмежаваная толькі ў сэнсе сувязі звышнатуральнага і рэальнасці, стварае новыя стэрэатыпныя штрыхі творчага працэсу.

У той жа час, чорна-белая варыяцыя, арыентаваная на малюнак, які абвяргае прастору, выжывае за кошт скіравання натхнення магчымых альтэрнатыў да эратычнай рэальнасці.

Уласнае творчае развіццё Меды Норбутайтэ базуецца на натхняльнай крыніцы сустрэчы з асяродкам, у якім яна знаходзіцца, з уяўленнем духу і магчымымі альтэрнатывамі прасторы і часу.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Время работы: ср.-сб.: 12:00–20:00. вс.: 12:00–18:00. пн.,вт.: выходной
  • Вход:

    Полный — 10,00 руб.
    Льготный — 7,00 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно