Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Забытыя асілкі зямлі беларускай

Мероприятие уже прошло

Время работы 10:00 — 17:00

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту прэзентуе выставу «Забытыя асілкі зямлі беларускай», урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 14 сакавіка 2019 года а 13 гадзіне.

Музей валодае шматлікімі калекцыямі, але галоўнымі экспанатамі, асновай музейнай экспазіцыі, з’яўляюцца помнікі народнага дойлідства XVIII — пач. ХХ стст., перавезеныя з розных раёнаў Беларусі.

Аднымі з самых цікавых і незвычайных аб’ектаў для сучаснага наведвальніка з’яўляюцца ветраныя млыны. Яшчэ сто гадоў таму вясковы пейзаж было цяжка ўявіць без ветракоў: стаялі яны на ўзгорках, дзе добра дзьмуў вецер, у адзіночку ці па некалькі, былі добра бачныя здалёк, служылі своеасаблівымі арыенцірамі падарожніку, збіралі вакол сябе жыхароў суседніх вёсак. Сёння архітэктура ветракоў стала сапраўдным упрыгожваннем, пярлінай музейнай вёскі.

Працоўнай групай БДМНАіП у 1970–1980-я гг. быў зроблены шэраг экспедыцый па Беларусі, што ставілі на мэце пошук аб’ектаў для перавозу на тэрыторыю музея. Супрацоўнікамі фіксаваліся помнікі народнай архітэктуры, фонды музея захоўваюць багатую калекцыю негатываў з этнаграфічных экспедыцый тых часоў, сярод якіх вылучаюцца шматлікія фотаздымкі млыноў з Клецкага, Нясвіжскага, Іванаўскага, Пружанскага, Свіслацкага, Мядзельскага, Хоцімскага, Касцюковіцкага, Хойніцкага і іншых раёнаў. На жаль, большасць з іх ужо не існуе, аднак тры аб’екты атрымалі «другое жыццё» ў музеі. Прапануем азнаёміцца з унікальным фотаматэрыялам, які дэманструе тэхнічны стан і захаванасць ветракоў на момант іх фіксацыі, а таксама дае ўяўленне пра тытанічную работу, што была зроблена папярэднікамі для захавання помнікаў драўлянага дойлідства. Упершыню дэманструюцца архіўныя дакументы: чарнавыя запісы членаў рабочай групы, чарцяжы-праекты аднаўлення, фотаматэрыялы, якія дэманструюць працэс разборкі і перавозу фрагментаў будынка.

Выстава разлічана на тых, хто знаёмы з экспазіцыяй музея архітэктуры і побыту, або цікавіцца драўлянай архітэктурай, этнаграфіяй Беларусі. Запрашаем да наведвання!

Усе жадаючыя змогуць азнаёміцца з экспазіцыяй у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь да 2 жніўня бягучага года з 10:00 да 17:00.

Звяртаем увагу, уваход у бібліятэку ажыццяўляецца па прад’яўленні пашпарта або білета чытача!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
На данном Веб-сайте используются файлы cookie. Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.