Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Camino

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-сб.: 10:00 — 18:00. вс.,пн.: выходной
Жанр Фото
Стоимость входа

2,00 - 3,00 руб.

“Масса произведений доступна любому из нас, прибавьте сюда шквал несовместимых зрелищ, звуков, запахов, обрушиваемых на наши чувства городской средой. Наша культура зиждется на избытке, перепроизводстве; в результате — неуклонная потеря остроты восприятия.
Все условия современной жизни — ее материальное изобилие, сама ее перенаселенность — действуют заодно, притупляя наши чувства. Сегодня главное для нас – прийти в чувство. Нам надо научиться видеть больше, слышать больше, больше чувствовать”
С'юзан Зонтаг

11 кастрычніка а 19 гадзіне ў Мемарыяльным музее-майстэрне З.І. Азгура адбудзецца адкрыццё выставы фатаграфіі Элана Лыскова "Camino".
Куратар выставы: Кацярына Раюнец.

Шлях Святога Якава альбо Эль Каміна дэ Санц'яга (El Camino de Santiago) — знакаміты паломніцкі шлях да магілы апостала Якава ў гішпанскім горадзе Санц'яга-дэ-Кампастэла.

На выставе «Camino» прадстаўлены фатаздымкі, зробленыя Эланам Лысковым пад час ягонага паломніцтва ў 2015 годзе.

Больш глыбокаму ўспрыняццю фатаздымкаў спрыяе музыка, напісаная nemelowskim спецыяльна для «Camino».

На адкрыцці выставы выступіць музычны гурт BarAkaryna.

Выстава будзе працаваць з 11 кастрычніка па 1 лістапада.

Фатограф Элан Лыскоў нарадзіўся ў Мінску ў 1991 годзе. На сваім шляху да фатаграфіі Элан змяніў некалькі навучальных устаноў. Першапачаткова вывучаў дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя. На другім курсе перайшоў у Акадэмію Мастацтваў на прафесію аб'ёмны дызайн. Праз некаторы час забраў дакументы і працягнуў навучанне жывапісу ў прыватных майстэрнях. Урэшце рэшт пачаў займацца фатаграфіяй.

Крыніцамі натхнення Элана сталі фэшн, прамы партрэт, серыі на хвалюючыя аўтара тэмы: вера, служэнне бедным, унутранае жыццё Касцёла. Навыкі жывапісу спрыялі асваенню фатаграфіі, таксама як і фатаграфія дапамагала знайсці свой шлях у жывапісе. Яна стала інструментам працы над сабой, патаемным дзённікам, рэфлексіяй розуму. Першая персанальная выстава аўтара мела назву “Песня песняў” — гэта была студыйная праца з партрэтам чалавека. На фіксаванне кожнай храналогіі сыходзіла да шасці-сямі гадзін у пошуках глыбіні, таго схаванага, якое можна ўбачыць толькі пільна ўгледзеўшыся. Пасля сваёй першай выставы аўтар на некаторы час пакінуў творчую дзейнасць і замяніў яе сузіраннем. Праз паўтары гады Элан Лыскоў зноў пачаў працаваць з фатаграфіяй і малюнкам,  каб скончыць пачатыя праекты і перайсці да далейшага пошуку.

Кантакты:
інфа тэл.: +375 (17) 380-06-32
каса:+375 (17) 290-93-83
www.azgur.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы