Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Беларуси посвящается

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Фото
Стоимость входа

Для взрослых – 6,50 руб.,
для студентов дневной формы обучения – 5,00 руб.,
для школьников и учащихся ССУЗов – 4,00 руб.

10 кастрычніка 2017 г. а 17 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выставы да 135-годдзя з дня нараджэння  фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы.

Выстава знаёміць з творчасцю выбітнага беларускага фотамайстра першай трэці ХХ стагоддзя Льва Дашкевіча, імя якога стала сапраўдным адкрыццём у гісторыі беларускай мастацкай фатаграфіі.

Прадстаўлены арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках з 1900 па 1950 гг. , а таксама асабістыя рэчы фатографа з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама новыя матэрыялы, якія былі знойдзены ў апошнія часы.

Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны сяброўству і сумеснай працы двух выдатных асоб свайго часу, Фатографа і Паэта – Льва Дашкевіча і Янкі Купалы.

На адкрыццё выставы запрошаны ўнук выбітнага фотамайстра – Леў Дашкевіч малодшы.

Партнёрамі выставы выступілі Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выстава ўключана ў праграму міжнароднага фестываля “Месяц фатаграфіі ў Мінску”.

Леў Урбанович Дашкевіч (1882 – 1957 гг.)  –  беларускі фатограф, публіцыст, педагог, навуковец, вынаходнік. Нарадзіўся 12 лютага (н.ст.) 1882 г. у Мінску ў сям'і дваран - надворнага саветніка Мінскай казённай палаты Урбана Клеафасавіча і Антаніны Іванаўны (народжанай Крукоўскай) Дашкевічаў. Атрымаў адукацыю ў Дыжонскім універсітэце (раманскае аддзяленне факультэта славеснасці) і  Вышэйшай школе графічных мастацтваў у Парыжы (аддзяленне фатаграфіі).Фотамастак займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў шэрагу навучальных устаноў Ерэвана (Арменія), Гянджы (Азербайджан), Тыфліса (Грузія), а затым і Мінска. Леў Дашкевіч першым у Беларусі распрацаваў і стаў чытаць курс лекцый па фатаграфіі (у Мінскам інстытуце народнай адукацыі). Акрамя прафесійнага захаплення фатаграфіяй, Леў Урбанавіч займаўся навуковымі даследаваннямі ў вобласці рэнтгенаграфіі, вывучаў уплыў біялагічнага ўльтрафіялету на трофіку і рэгенерацыю тканін, у выніку распрацаваў унікальную методыку паскоранага гаення ран.

Тэл .: +375 (17) 327–43–22
histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы