Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Suomi 100 — 10 фатографаў з Фінляндыі

17 октября — 21 октября
24 октября — 28 октября
31 октября — 4 ноября
Время работы вт.,чт.-сб.: 11:00 — 19.00. ср.: 13:00 — 21:00. пн.,вс.: выходные
Жанр Фото
Стоимость входа

Общий на экспозицию – 3,00 руб.,
студенты – 2,00 руб.,
школьники, пенсионеры – 1,5 руб.,
детям до 5 лет – бесплатно

12 кастрычніка 2017 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пройдзе адкрыццё фотавыставы "Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі", прымеркаванай да святкавання 100-гадовага юбілею незалежнасці Фінляндыі.
 
Фінляндыя – 100-гадовы юбілей
Сёлета Фінляндыя святкуе стагоддзе дзяржаўнай незалежнасці. Цягам 2017 года будзе праведзена больш за 3000 святочных мерапрыемстваў як у самой Фінляндыі, так і ў 100 іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Больш падрабязна на www.finland100.by
 
Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі
На фотавыставе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску прадстаўлены працы 10 фінскіх фатографаў-аматараў, якія падзеляцца з беларускім гледачом сваім асабістым поглядам на Фінляндыю. У выставу ўвайшло каля 100 фотаздымкаў на восем асноўных тэм: прырода, вёска, горад, музыка, мастацтва, вольны час, спорт і саўна.
 
З працамі фінскіх фатографаў можна будзе азнаёміцца з 12 кастрычніка па 4 лістапада 2017 года па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 3. Больш падрабязна пра графік працы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў: www.ncsm.by
 
У адкрыцці выставы фінскай фатаграфіі прыме ўдзел Пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі Крыстар Мікельсан, а таксама прадстаўнікі Фінска-беларускага таварыства SVVS.
 
Пасля цэрымоніі адкрыцця выставы адбудзецца лекцыя аднаго з вядомых фінскіх фатографаў Юссі Аалта “Гісторыя і сучасны стан фінскай фатаграфіі”. З боку Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў будзе зроблена кароткая прэзентацыя аб беларуска-фінскіх сувязях у творчай фатаграфіі. Пачатак лекцыйнага блоку а 19-й гадзіне.
 
Уваход на адкрыццё выставы і лекцыю - вольны.
Запрашаем!

Выстава арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Аддзялення Пасольства
Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы