Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

І. Мележ «Людзі на балоце»

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-пт.: 09:00 — 18:00. сб.,вс.: выходной
Жанр Книжная, Литературно-документальная выставка, Фото
Стоимость входа

Па прад’яўленні пашпарта

Гэта  экспазіцыя працягвае цыкл выстаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, прысвечаных найбольш  вядомым творам айчыннай літаратуры, кнігам, на якіх выхавана не адно пакаленне беларусаў і якія з’яўляюцца нашай візітоўкай у сусветнай культурнай прасторы. З велізарнага абшару друкаванага слова згаданыя кнігі вылучае не толькі  тая  акалічнасць, што іх сюжэт, змест і пісьменніцкае майстэрства вабяць перакладчыкаў на іншыя мовы. У гэтых кнігах закладзены велізарны патэнцыял візуальнай дзеі, таму яны могуць быць “перакладзены” і на мову іншых відаў мастацтва – выяўленчага, тэатральнага, кінематографа.

Чалавеку постіндустрыяльнай эпохі, жыхару краіны з высокай ступенню ўрбанізацыі ўжо няпроста зразумець, што ўяўляла сабою беларуская вёска першай паловы мінулага стагоддзя. Тым больш, што Палессе – унікальны рэгіён Беларусі, дзе даўжэй, чым у другіх частках нашага краю,  захоўваўся традыцыйны лад жыцця і гаспадаркі. Кніга ж распавядае пра тое, як  запаветны край зацягвае ў вір гісторыі, як гэта адбіваецца на чалавечых лёсах. Не будзе памылкаю назваць кнігу Івана Мележа літаратурным шэдэўрам і “энцыклапедыяй сялянскага жыцця”.

Мэта выставы –  азнаёміць шырокую аўдыторыю з выдатным творам беларускай літаратуры, які не толькі перакладзены   на мовы розных народаў свету, але і на мову кінематографа і сцэнічнага майстэрства.

На выставе экспануюцца  выданні кнігі “Людзі на балоце” розных гадоў як на беларускай мове, так і ў перакладах. А таксама рукапісы Івана Мележа, матэрыялы, што датычацца стварэння фільма: кадры з фільма, касцюмы і рэквізіт, што скарыстоўваліся на здымках, ілюстрацыі да кнігі, у т. л. літаграфіі Н.Н. Паплаўскай (члена Саюза мастакоў Беларусі, Лаўрэата Ленінскага камсамола), асабістыя рэчы пісьменніка. Таксама на выставе прадстаўлены работы народнага майстра, стваральніка цыкла “Драўляны люд” Мікалая Тарасюка. Асаблівую цікавасць для гледачоў можа ўяўляць аркуш, пісаны рукою Мележа, дзе сабраны ўсе варыянты назваў кнігі. Як высвятляецца, да такой простай назвы, што адлюстроўвае сутнасць твора і ўжо паспела увайсці ў народную мову як устойлівае словазлучэнне, пісьменнік ішоў доўга і пакутліва.

Партнёрамі Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь ў дадзеным праекце з’яўляюцца Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Хойніцкі краязнаўчы музей.

Усе жадаючыя змогуць азнаёміцца з экспазіцыяй у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь да 27 кастрычніка бягучага года.

Звяртаем увагу, што ўваход у бібліятэку ажыццяўляецца па прад’яўленні пашпарта!

Дата і месца правядзення:
4-27 кастрычніка, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (правае крыло Дома Урада).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы