Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Паэзія графікі

24 октября — 29 октября
31 октября — 5 ноября
7 ноября — 12 ноября
14 ноября — 19 ноября
21 ноября — 26 ноября
Время работы вт.-пт.: 10:00 — 19:00. сб.,вс.: 10:00 — 18:00. пн.: выходной
Жанр Акварель, Графика
Стоимость входа

по читательским билетам

Прыгажосць у штодзённым: выстаўка графікі і акварэлі Леаніда Марчанкі!

3 кастрычніка 2017 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-гі паверх) адкрыецца мастацкая выстаўка Леаніда Марчанкі «Паэзія графікі».

Празрыстасць нябёс і нізкія шэрыя хмары, квітнеючы бэз і палымяныя верхавіны асенніх дрэў, бярозавы гай і нарачанскія азёры… Мастацтва Леаніда Марчанкі адлюстроўвае першародную прыгажосць зямлі, датычнасць чалавека да яе лёсу, кліч гістарычнай памяці, пошукі ўнутранай гармоніі.

Талент майстра праявіўся ў розных галінах выяўленчага мастацтва, аднак найбольш поўна і ярка – у афорце, акварэлі і алоўкавым малюнку. Тонкі жывапісец-акварэліст, ён стварыў незвычайна празрыстыя і складаныя колеры з лёгкім балансаваннем паўтонаў − закат, сіні вечар, саламяныя стагі, белая царква, люстэрка вады. Гармонія прыроды і чалавека, іх яднанне чытаецца ў творах мастака.    

Дзівоснай бачыцца і графіка Леаніда Марчанкі: складаная, але разам з тым, тонкая і паэтычная. І, канешне, афорт − любімая тэхніка майстра − вытанчаная, серабрыстая, светланосная. Ён стварыў некалькі серый бліскучых афортаў, прысвечаных прыродзе Беларусі, напоўненых пяшчотай і  трапяткім пачуццём да роднай зямлі. На выстаўцы прадстаўлены творы з серый «Край нарачанскі», «Мой край азёрны», «Зямля і людзі» і інш.

Леанід Марчанка (1941 – 1996) – беларускі мастак-графік, нарадзіўся ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Прафесійную адукацыю атрымаў у Пензенскім мастацкім вучылішчы імя К.А. Савіцкага ў Расіі і Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1974 года − член Саюза мастакоў СССР.

З 1966 году ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках − звыш пяцідзесяці рэспубліканскіх і ўсесаюзных і больш за два дзесяткі замежных і міжнародных (Аўстрыя, Германія, Фінляндыя, Сірыя, Бельгія, Маўрытанія, Балгарыя, Польшча, Індыя, Чэхаславакіа, Аўстралія, Нарвегія, Тайвань, Данія і  інш.).

Сёння работы Леаніда Марчанкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Музеі сучаснага мастацтва (г. Кёльн) і галерэі Элізы Гарт (г. Аахен) у Германіі, у мастацкіх галерэях Расіі і  прыватных зборах у ЗША, Даніі, Польшчы.

Жывапісную паэзію Леаніда Марчанкі можна ўбачыць у галерэі «Лабірынт» да 27 лістапада 2017 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена!
Тэлефон для даведак: +375 (17) 266-37-37, +375 (17) 293-28-23, +375 (17) 293-28-81.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы