Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Як бы чаго не здарылася

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 12:00 — 21:00
Стоимость входа

4,00 руб.
2,00 руб. (ільготны)
На адкрыццё вольны

5 кастрычніка а 19:00 адкрыецца калектыўная выстава «Як бы чаго не здарылася», якае закране тэмы цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве. У праекце ўдзельнічаюць мастакі з Беларусі, Украіны, Расіі, Вялікай Брытаніі. Экспазіцыю складуць працы, якія ці былі цэнзураваныя, ці засталіся непрэзентаванымі праз пэўныя асцярогі аўтараў, ці так або інакш звязаныя з дэклараванай тэмай. На адкрыцці можна будзе сустрэцца з удзельнікамі праекту і пабачыць перформанс групы {родина} Дзеля вашай бяспекі. 

«Як бы чаго не здарылася» – гэта доўгатэрміновы міжнародны праект, у межах якога пройдзе серыя імпрэзаў у розных гарадах і краінах. Адзін з важных яго элементаў – даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры, у тым ліку і ў лакальным кантэксце. Першая выстава гэтай серыі адкрылася ў Брайтане (Вялікая Брытанія) на пачатку чэрвеня 2017 г. Другая выстава пройдзе ў Мінску.

Выстава ўлучае працы ў такіх жанрах, як відэа, графіка, перформанс, фатаграфія, жывапіс і інш. Наведнікам прапануюць дакументацыю перформансаў, якія адбыліся на першай выставе серыі, а таксама каталогі і аўтарскія мастацкія кнігі.

Куратары выставы – група {родина} (RU), Аня ПШ (UK), Радзі Калашнікоўскі (CZ), Аляксей Талстоў (BY).

Выставу можна наведаць з 5 па 26 кастрычніка з 12:00 да 21:00

Тэлефон для даведак: +375 (33) 332-63-26.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы