Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Мінск 50-ых гадоў

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 09:00 — 18:00
Жанр Графика
Стоимость входа

3,00 руб.

З 22 кастрычніка па 30 кастрычніка 2017 г. у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў рамках акцыі "Даступны музей" будуць экспанавацца асаблiва каштоўныя прадметы з апошніх паступленняў у фонды музея. У 2016 годзе ў музей паступіла выдатная калекцыя мастацкіх работ А. Тычыны "Мінск 50-ых гадоў”, перададзеная ў дар дачкой вядомага беларускага мастака і графіка Анатоля Мікалаевіча Тычыны Філіпавай Алай Анатолеўнай.

Анатоль Мікалаевіч Тычына ў пачатку 30-х гадоў у сваёй творчасці звярнуўся да тэмы ўвасаблення сталіцы Беларусі – Мінска. Ніхто з беларускіх графікаў так паслядоўна, мэтанакіравана, на працягу столькіх гадоў не працаваў над гэтай тэмай. Напэўна, не знойдзецца ў родным горадзе такога кутка, якому б мастак не прысвяціў свае творы, яго можна лічыць сапраўдным песняром Мінска, яго вуліц і плошчаў, сквераў і помнікаў. 

Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца ​​з прысвечанымі Мінску працамі  50-х гадоў, выкананымі ў рознай графічнай тэхніцы: літаграфія, лінагравюра і каляровая лінагравюра.

Наш адрас: г.Мінск, зав. Музычны, 5,
Тэлефон для даведак: +375 (17) 220-26-67
theatre-museum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы