Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Разам з Мінскам

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-вс.: 11:00 — 18:30; пн.,вт.: выходные
Жанр Керамика, Текстиль
Стоимость входа

Індывідуальнае наведванне:
дарослыя – 2,50 руб.
студэнты ВНУ – 1,50 руб.
навучэнцы школ, ПТВ і ССНУ – 1,00 руб.
Экскурсійнае абслугоўванне (група да 20 чалавек) – 8,00 руб.

З 7 верасня 2017 года ў музеі «Лошыцкая сядзіба» - філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» адбудзецца адкрыццё выставы «Разам з Мінскам», прысвечанай 950-годдзю горада Мінска. У экспазіцыі прадстаўлены тэкстыльныя кампазіцыі розных тэматык, навеяных Мінскам і традыцыямі нацыянальнай культуры Беларусі.

На выставе прадстаўлена творчасць вядучых мастакоў беларускага мастацкага тэкстылю: Наталлі Сухаверхавай, Ніны Пілюзінай, Людмілы Пятруль, Ларысы Густавай, Валянціны Крывашэевай, Святланы Цярэнцьевай, Тамары Чуглазавай, Таццяны Белавусавай-Пятроўскай, Алы Непачаловіч, Нэлі Валынец, Людмілы Пуцейка, Галіны Крываблоцкай, Алены Обадавай, Вольгі Рэднікінай, Алены Сяргеевай, Святланы Абрамовіч, Уладзіміра Лісавенкі, Марыты Голубевай, Маргарыты Шчамялёвай, Раісы Галаватай, Веры Блінцовай, Любові Кірылавай, Марыі Барысенка, Наталлі Смаляк, Таццяны Фаміной, а таксама запрошаных мастакоў-керамістаў: Тамары Васюк, Наталлі Яўглеўскай і Яўгеніі Мусінскай.

На агляд гасцям выставы прадстаўлены творы, выкананыя як у традыцыйных, так і эксперыментальных тэхніках ручнога ткацтва, роспісу па тканіне, тэкстыльнай мазаікі і мастацкай керамікі.

Знамянальна, што ў год 950-годдзя горада Мінска ўдзельнікі выставы святкуюць свой маленькі юбілей – 30-годдзе секцыі «Мастацкі тэкстыль» Беларускага саюза мастакоў. Творчая і грамадская дзейнасць кожнага ўдзельніка арт-праекта «Разам з Мінскам» цесна звязана з жыццём і гісторыяй горада. Творы прафесійных майстроў мастацкага тэкстылю і керамікі ўпрыгожваюць значныя грамадскія інтэр’еры сталіцы ў Нацыянальным Акадэмічным Вялікім Тэатры Оперы і Балета Рэспублікі Беларусь, Палацах Рэспублікі і Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, а таксама знаходзяцца ў калекцыях мастацкіх музеяў горада, паспяхова экспануюцца на яго выставачных пляцоўках.

Куратары арт-праекта «Разам з Мінскам»:
Ала Непачаловіч, Вольга Рэднікіна, Наталля Сухаверхава.

Выстава працуе па 26 лістапада 2017 года.
Адрас: праезд Чыжэўскіх, д. 8.
minskmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы