Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00

Выстава “Напалеон Орда (1807-1883). Ілюстраваная Энцыклапедыя Краіны” прэзентуе 110 прац выбітнага творцы эпохі рамантызму ў найважнейшай музейнай установе Беларусі – Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Выстава будзе важнай і надзвычай прэстыжнай культурнай падзеяй. Гэта – першая настолькі комплексная прэзентацыя прац мастака, падрыхтаваная Фондам культурнай спадчыны ў супрацоўніцтве з  Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным музеем у Кракаве і Польскім Інстытутам у Мінску. Арганізацыя выставы прац Напалеона Орды будзе не толькі папулярызацыяй даробку мастака, але таксама спробай павышэння чуйнасці беларускай аўдыторыі да пытанняў захавання і абароны аб’ектаў польскай культурнай спадчыны ў Беларусі, усё часцей вызначаных праз катэгорыю супольнай спадчыны.

Напалеон Орда (1807-1883) – піяніст, кампазітар, але перш за ўсё жывапісец і графік. У 1872-83 гадах ён здзейсніў некалькі дзясяткаў падарожжаў па колішніх усходніх землях Рэчы Паспалітай, галоўным чынам, па Беларусі, стварыўшы больш за 1000 малюнкаў.

У яго творчым даробку многа краявідаў, у якіх знайшлі адлюстраванне месцы, гістарычна і эмацыянальна важныя як для палякаў, так і для беларусаў. Мастак не абмяжоўваўся толькі сакральнай, рэпрэзентатыўнай архітэктурай ці маляўнічымі руінамі, але ўвекавечваў таксама – што на той час было поўнай супярэчнасцей навінкай – прамысловыя аб’екты: фабрыкі, цукраварні ці млыны і валюшы.

У сваіх працах творца засяроджваўся на рэалізме прадстаўлення, пільна прытрымліваючыся дакладнасці ў перадачы ўсіх дэталей. Дзякуючы такім прынцыпам, і перш за ўсё дакументальнаму характару сваіх прац, малюнкі і акварэлі Орды сёння з’яўляюцца каштоўным іканаграфічным і мастацкім матэрыялам, які нясе ў сабе адбітак гісторыі земляў, што некалі былі адной дзяржавай.

Выстава пакажа таксама ўжо зніклыя месцы, помнікі архітэктуры і іх страчанае хараство, дасць магчымасць непаўторнай сентыментальнай вандроўкі ў мінуўшчыну і, адпаведна, пазнаёміць з нашай супольнай гісторыяй.

Выбар прац на выставе не будзе абмежаваны агульна асацыяванымі з творчасцю Напалеона Орды краявідамі маёнткаў, экспазіцыю ўзбагацяць менш вядомыя віды гарадоў памежных тэрыторый, тамтэйшых фабрык, вакзалаў, могілак, школьных будынкаў, фальваркаў.

У 2017 годзе мы адзначаем 210 год са дня нараджэння Напалеона Орды, і гэта дасканалая нагода і дадатковы аргумент на карысць паказу яго прац у Беларусі – у краіне, дзе мастак нарадзіўся і куды выпраўляўся ў свае мастацкія вандроўкі.

Нацыянальны музей у Кракаве прадставіць сваю калекцыю малюнкаў і акварэлей Напалеона Орды. У 1886 годзе сям’я мастака перадала ў кракаўскі музей 1027 яго прац, дзякуючы гэтаму ўстанова валодае найбагацейшым і найбольш рэпрэзентатыўным зборам яго твораў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы