Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Пад мірным небам

16 октября — 20 октября
Время работы Пн.-пт.: с 10.00 до 17.00; сб.-вс.: выходной
Жанр Живопись

Андрэй Лычкоўскі з’яўляецца адным з самых актыўных у Беларусі пейзажыстаў-перасоўнікаў, які на працягу больш як 7 гадоў няспынна арганізоўвае супольныя і персанальныя мастацкія выставы ў розных рэгіёнах Беларусі, дзе яшчэ недастаткова налажана сучаснае мастацкае жыццё. Яго творы экспанаваліся амаль што ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны ў выставовых залах раённых гісторыка-краязнаўчых музеяў Узды, Крычава, Ліды, Навагрудка, Мазыра, Полацка, Пінска і г.д.

Кожнае адкрыццё выставы суправаджаецца майстар-класам мастака, а пасля завяршэння выставы творца перадае ў дар музеям шэраг сваіх твораў. Трэба адзначыць, што такая практыка шчырых адносін мастака да узбагачэння музейных збораў раней да яго не існавала.

Андрэй Лычкоўскі працуе ў раскаваным экспрэсіўным аўтарскім стылі і імкнецца перадаваць у сваіх пейзажах і нацюрмортах яскравыя эмацыйна-сонечныя каляровыя ўражанні. На кожным новым месцы ён знаходзіць жывыя і натуральныя матывы роднай прыроды і перадае іх яскравы вобразны настрой.

Летась і сёлета мастак ужо прыняў удзел у плэнэрах пейзажыстаў у Бярозе, Слоніме, Гродна, Жыровічах, Івацэвічах, Пружанах, што ўзбагаціла яго жывапіс сапраўднымі наватарскімі серыямі, прысвечанымі беларускім мясцінам з багатымі гістарычнымі традыцыямі.

Гэтая выстава ў галоўнай залі Мінскага Дома Дружбы з’яўляецца творчым доказам таго, наколькі прывабнай і прыцягальнай становіцца з года ў год наша родная зямля, якая стала важным цэнтрам мірных ініцыятыў, сяброўства іміжнароднага супрацоўніцтва. Нашу краіну шматлікіх рэк, пушчаў, старадаўніх гарадоў і мястэчак мы павінны яшчэ вельмі натхнёна вывучаць і спасцігаць, павінны добра ведаць самі і пашыраць веды пра яе сярод нашых замежных сяброў. Гэтым выстава ўносіць свой вобразна-пранікнёны ўклад ў такую актуальную і важную справу.

Выстава экспануецца з 12 верасня па 12 кастрычніка па адрасе: г. Минск, вул. Захарава, 28 з 10.00 да 17.00., апрача выходных. Адкрыццё выставы адбудзецца а 15-й гадзіне 12 верасня.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы