Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Літары і словы Скарыны

17 октября — 22 октября
24 октября — 29 октября
31 октября — 5 ноября
7 ноября — 12 ноября
14 ноября — 19 ноября
Время работы Вт.-пт: 10:00—19:00; сб.-вс.: 10:00—18:00; пн.: выходной
Стоимость входа

Свободный

Мастак, што малюе словы: выстаўка шрыфтоў і каліграфіі  Усевалада Свентахоўскага!

6 верасня 2017 года а 15-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адкрыецца выстаўка шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага «Літары і словы Скарыны».

Кнігі, часопісы, рэклама, вулічныя шыльды, прасторы інтэрнэту − словы паўсюдна! Звыклыя позірку друкаваныя шрыфты часцей за ўсё ствараюцца для таго, каб данесці інфармацыю. Можа таму так захапляе прыгажосцю па-мастацку зроблены пісаны шрыфт?..
Выстаўка «Літары і словы Скарыны», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаёміць з каліграфіяй Усевалада Свентахоўскага − беларускага мастака, які працуе ў кніжнай графіцы і графічным дызайне. Частка прадстаўленых работ – гэта «летэрынг» − від мастацтва, у якім малюнкі створаны на аснове літар і сплецены ў агульную гарманічную кампазіцыю. Прыцягваюць увагу і аўтарскія распрацоўкі шрыфтоў з выяўленчымі элементамі – фантастычнымі вобразамі і расліннымі матывамі.
Асобае месца на выстаўцы займаюць шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку − серыя аркушаў паводле матываў шрыфтоў Францыска Скарыны. Цытаты першадрукара напісаны стылізавана «пад Скарыну» − у аўтарскім прачытанні Свентахоўскага. Росчыркі напаўсухога пяра ствараюць уражанне водгукаў голасу нашага вялікага суайчынніка, голасу, які губляецца ў глыбіні часу.
Створаныя мастаком шрыфты, з аднаго боку, грунтуюцца непасрэдна на шрыфтавых абрысах літар скарынінскіх тэкстаў, а з другога, нясуць адбітак сённяшніх эстэтычных уяўленняў, сучаснай дызайнерскай стылістыкі. Яны маюць чыстыя, прыгожыя, стыльныя формы, пададзеныя ў розных варыянтах.
Усевалад Свентахоўскі – майстра каліграфіі, адзін з лепшых сучасных мастакоў кнігі, член Беларускага саюза мастакоў, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго творы экспанаваліся на выстаўках у Беларусі, Расіі, Сербіі, Польшчы, Літве і неаднаразова былі адзначаны шэрагам узнагарод, двойчы − Дыпломам імя Францыска Скарыны (за мастацкае афармленне выдання «Уладзімір Мулявін. Сэрцам i думамі» і кнігі «Полоцк. 1150»).

Наведаць выстаўку можна да 20 лістапада 2017 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена!
Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 33.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы