Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Неба і зямля

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-вс.: 11:00 — 19:00; пн.,вт. — выходной
Жанр Скульптура
Стоимость входа

Дарослы — 2,00 (20 000) руб.
Студэнцкі — 1,50 (15 000) руб.
Дзіцячы — 1,00 (10 000) руб.  

17 лістапада а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры Ігара Засімовіча «Неба і зямля».

Творчасць Ігара Засімовіча — гэта яркая старонка у сучасным беларускім выяўленчым мастацтве. Яго метад і практычны досвед працы з каменем з’яўляюцца прыкладам для многіх маладых беларускіх скульптараў.

У сваіх працах майстар часта звяртаецца да чыстых, лаканічных, «першародных» формаў. Увасобленыя ў такім матэрыяле як камень, які надае творам адчуванне вечнасці і непахіснасці, скульптуры Ігара Засімовіча суадносяцца з палеалітычнымі артэфактамі, ідаламі і аб'ектамі, якія нясуць сакральны сэнс. У адных працах ён выкарыстоўвае першапачатковую форму прыроднага каменя, так «упісаўшы» ў яго задуманы вобраз, каб захаваць адчуванне маналітнасці, цэльнасці і важкасці, непаўторнай прыгажосці натуральнай формы. У іншых, наадварот, дасягае максімальнага адчування рукатварэння, за кошт звыштонкай апрацоўкі, камбінацый розных матэрыялаў, паліроўкі паверхні, якая раскрывае глыбіню і ўнутраную прыгажосць каменя — граніту, мармуру, ракушачніку, пяшчаніку.

І ў тым і ў іншым выпадку, аўтар вырашае адну з самых цяжкіх задач пры працы з прыродным матэрыялам і прыроднай формай — так выкарыстоўваць іх магчымасці, каб закладзеная ў творы ідэя стала сутнасцю гэтага матэрыялу, арганічна сплялася з натуральнай яго структурай.

Назва выставы выбрана не выпадкова — «Неба і Зямля» з'яўляецца адной з цэнтральных работ у творчасці Ігара Засімовіча, да яе скульптар вяртаецца пастаянна і кампазіцыя мае некалькі аўтарскіх рэплік, у тым ліку і маштабных, ландшафтна-паркавых. «Неба і Зямля» – мадэль сусвету, створаная Ігарам Засімовічам, знаходзіцца ва ўстойлівай раўнавазе, яна дэманструе тую лёгкасць, да якой аўтар імкнецца ў працы з матэрыялам, яго глыбокае ўдумлівае стаўленне да пластыцы, да тых вобразаў, якія яна ўвасабляе.

Скульптуры Ігара Засімовіча напоўнены мноствам сімвалаў, іх разуменне шмат у чым залежыць ад эстэтычнай падрыхтаванасці, культурнага і духоўнага развіцця гледача. Многія формы і вобразы практычна цалкам пазбаўленыя канкрэтыкі, яны могуць толькі падштурхнуць гледача да развагаў аб відавочным і падсвядомым, пра разуменне дабра і зла, аб глабальных прыродных працэсах і з'явах. Гэта свайго роду сістэма каардынатаў, зададзеная аўтарам, па якой чалавек нібы спрабуе вывучыць, зразумець і растлумачыць прыроду з'яў і задумаў мастака.

Аўтары тэксту, скульптары І. Арцімовіч, П. Пірагова

Выстава працягнецца да 11 снежня.
Адрас: г.Мінск, вул.Герцэна, 2А; Т. +375 (17) 220-26-57.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
19 ноября 2016 в 17:41

Классная выставка, замечательные скульптуры! Очень интересное пространство галереи!) Буду посещать ещё.

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы