Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Пераемнасць

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 12:00 — 23:00
Жанр Графика
Стоимость входа

2,00 (20 000) - 3,00 (30 000) руб.

Літаграфія, афорт, лінарыт: выстаўка графікі на «вышыні»!

17 лістапада 2016 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) адкрыецца выстаўка «Пераемнасць» студэнтаў і выпускнікоў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Кафедру графікі, створаную ў 1953 годзе на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-матацкага інстытута, у розны час узначальвалі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Павел Любамудраў, дацэнт Аляксандр Казлоўскі, Народны мастак Беларусі Васілій Шаранговіч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Савіч. З 2007 года кафедрай кіруе лаўрэат прэміі Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя св. Кірылы і Мяфодзія Юрый Хілько. Усе кіраўнікі кафедры ўнеслі вялікі ўклад не толькі ў развіццё беларускай школы графікі, але і ў захаванне багатай спадчыны, на якой яна заснавана. 

Творы, прадстаўленыя на выстаўцы, – яскравы прыклад пераемнасці традыцый, прафесіяналізму настаўнікаў і майстроў папярэдніх пакаленняў беларускіх графікаў. У працах маладых творцаў можна назіраць, што развіццё і ўдасканаленне традыцыйных графічных тэхнік такіх, як афорт, літаграфія, лінарыт, дрэварыт паспяхова працягваецца. Вялікая заслуга ў гэтым друкара вышэйшага ўзроўню Дзмітрыя Малаткова

Сярод аўтараў прадстаўленых твораў пакуль няма гучных імёнаў. Яны − студэнты і зусім нядаўнія выпускнікі, але ўжо можна сказаць, што «усё наперадзе». Так, напрыклад, Марыя Дарожка і Марына Жвірбля ў 2014 годзе сталі лаўрэатамі ХХ арт-сесіі на ХХІІІ Міжнародным конкурсе «Славянскі базар». Поспех заўжды чакае тых майстроў, што абапіраюцца на пройдзенае і далей развіваюць свае веды, уменні і навыкі. Талент і пераемнасць чакаюць вас на выстаўцы графікі да 19 снежня 2016 года на самай вышыні Нацыянальнай бібліятэкі. 

З 18 лістапада уваход на выстаўку складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 293-27-56, 293-28-33.
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы