Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Фільмы Анджэя Вайды ў сусветным кінаплакаце

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-вс.: 11:00 — 19:00; пн.,вт. — выходной
Жанр Плакат

У рамках Мінскага міжнароднага кінафестываля "Лістапад" 4 лістапада ў 16.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Фільмы Анджэя Вайды ў сусветным кінаплакаце", падрыхтаваная сумесна з Музеем кінематаграфіі ў Лодзі і Польскім інстытутам ў Мінску, а таксама паказ фільма "Бесы" (2013 г., рэжысёр А.Вайда).

Плакат – гэта сродак інфармацыі, што створаны для вялікага горада і фарміруе яго атмасферу. Простая форма надрукаваных на паперы літар, пераплеценых з малюнкам прывяла да з’яўлення сродку інфармацыі з вельмі моцным уплывам на гледача. Элементы плаката павінны быць складзены такім чынам, каб прыцягнуць увагу, заінтрыгаваць, прабіцца праз візуальны шум іншых падзей у горадзе – і праз гэта прыцягнуць патэнцыйных гледачоў. Адной са сфер, якая ахвотна карыстаецца плакатам, з’яўляецца кінаіндустрыя.

На выстаўцы прадстаўлены плакаты з калекцыі Музея кінематаграфіі ў Лодзі, якія ствараліся да чарговых прэм’ер фільмаў Анджэя Вайды. Яны могуць стаць нагодай да ўспамінаў для тых, хто памятае першыя паказы. Плакаты анансавалі прэм’еры фільмаў Вайды ў больш чым 30 краінах, што дэманструе вялікую міжнародную зацікаўленасць творчасцю рэжысёра. Пачынаецца фільмаграфія стужкай “Канал” (1956), прапановы рэжысёра вызначылі наступныя прадстаўленыя на плакатах фільмы: “Попел і дыямант” (1958), “Лётна” (1959), “Нявінныя чарадзеі” (1960), „Ледзі Макбет Мцэнскага павета” (1962), „Каханне ў дваццаць год” (1962), „Попел” (1965), „Усё на продаж” (1968), „Паляванне на мух” (1969), „Бярэзнік” (1970)... Асаблівае месца займае знятая ў Музеі кінематаграфіі „ Зямля абяцаная” (1974). Пазней з’явіліся: „Чалавек з мармуру” (1976), „Панны з Вілька” (1979), „Корчак” (1980). Новыя фільмы - „Катынь” (2007), „Аер” (2009) i „Валэнса. Чалавек з надзеі” (2013).

Створаныя такімі мастакамі як Раман Цяслевіч, Войцех Замэчнік, Станіслаў Замэчнік, Ян Леніца, Уладзіслаў Янішэўскі, Войцех Фангор, Францішак Старавейскі, Вітальд Гурка, Мацей Жбікоўскі, Вальдэмар Свежы плакаты заснаваныя на асацыяцыях, звязаных з фільмам, яны не былі ілюстрацыяй ці рэкламай, а сталі творамі, якія імкнуліся выразіць сутнасць дадзенага фільма сваімі ўласнымі сродкамі.

Прыкладам ужывання мовы скарачэнняў з’яўляецца плакат Войцеха Замэчніка да фільма “Лётна” 1959 года. Аскетычны плакат складаецца толькі з чатырох элементаў, размешчаных на плоскасці. Замэчнік часта працаваў, прэпарыруючы элементы плакатаў з фатаграфій, даведзеных – у выніку шматэтапнай механічнай і аптычнай апрацоўкі - да найбольшых кантрастаў. Такім чынам, ён атрымліваў графічны, заснаваны на кантрасце эфект. Менавіта такім спосабам з’явіліся на белым фоне чорныя фігуры польскай кавалерыі, што нібы сутыкнуліся з квадратам пустаты, якая насуперак сваёй прыродзе з’яўляецца моцным канцом кампазіцыі. Замэчнік ужываў таксама жывапісныя элементы. Так, напрыклад, з’явілася верхняя паласа плаката, што з’яўляецца сінтэтычным адлюстраваннем польскага пейзажу. Дынаміку ствараюць элементы колеру: жоўтая пляма ў верхняй частцы, тонкая блакітная лінія, па якой нібыта ідзе кавалерыя, і скрыжаваны з ёю чырвоны фрагмент з назвай фільма.

Іншыя мастацкія сродкі выбраў Вальдэмар Свежы, ствараючы змрочны – для падкрэслення брутальнага капіталізму прамысловай Лодзі - плакат да фільма “Зямля абяцаная” 1975 года. Плакат, што нагадвае малюнак чарніламі, - гэта партрэт аднаго з герояў фільма - Караля Баравецкага, якога іграе Даніэль Альбрыхскі; насуперак большасці плакатаў, што рэкламуюцца выявай галоўнага акцёра, на ім твар не бачны. Ён схаваны ў цені цыліндра, пагружаны ў цень, з’яўляецца самым цёмным пунктам кампазіцыі. Кантрастуе з ёй белы элегантны фуляр, што нядбайна абвівае шыю Баравецкага, аднак з-пад белі вырываецца чырвоная пляма, што з’яўляецца адзіным колеравым акцэнтам кампазіцыі і сімвалізуе кроў работнікаў.

Дзякуючы прадстаўленым на выстаўцы, плакатам глядач знаёміцца з праблематыкай фільма, а таксама спасцігае формы актуальнага мастацтва. Марта Складоўская

Выстаўка працуе да 11 лістапада 2016 года.
Адрас: пл. Свабоды, 15
Т.: +375 17 321-24-30.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы