Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Аўтограф

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-сб.: 11:00 — 19:00 вс.,пн. — выходной
Жанр Живопись, Керамика
Стоимость входа

Свободный

3 лістапада 2016 года а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца вернісаж выставы выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Анастасіі Калацкай (жывапіс) і Вольгі Сямашка (кераміка), а таксама іх вучняў.

Назва выставы “Аўтограф” гаворыць аб тым, што аўтары – мастакі і выкладчыкі – праз сваю дзейнасць пакідаюць у сэрцах гледачоў і вучняў аўтографы. Імі з’яўляецца і асобны твор, народжаны ў любові і шчодрасці, і ўся творчасць – аўтарская спадчына. На выставе Анастасія і Вольга прадстаюць і як мастакі, і як педагогі. У галерэі таксама выстаўлены творы вучняў, якія навучаюцца ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў па спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

Анастасія Калацкая нарадзілася ў 1978 г. ў Мінску. У 2000 г. скончыла Беларускідзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працуе ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, з’яўляецца старшынёй цыклавой каміссіі “Дэкаратыўна-прыкладноемастацтва”. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, сярод іх – персанальная выстава ў Гранадзе (Іспанія, 2001 г.).
+375 33 314-79-61

Вольга Сямашка нарадзілася ў 1982 г. у Мінску. У 2005 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік шэрагу мастацкіх праектаў, у тым ліку – Міжнароднага пленэру “Арт-Жыжаль” (Беларусь, Бабруйск, 2011 – 2015), Міжнароднага фестывалю традыцыйнных культур (Турцыя, Шыле, 2012), Міжнароднага сімпозіўма па кераміцы “BALTIC RAKU” (Даўгапілс, Латвія, 2014), 11 Міжнародным біенале керамікі “KERAMOS” (Варшава, Польша, 2014) і іншых.
+375 29 110-10-63

Выстава працуе да 17 лістапада.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы