Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Маляваць натуральна!

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-чт.: 09:00 — 18:00. пт.: 09:00 — 16:45. сб.,вс.: выходные
Жанр Рисунок

Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, Польскі Інстытут у Мінску, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

“Маляваць натуральна!”
Выстава па выніках VІІ Конкурсу малюнка, арганізаванага
Ўніверсітэтам М. Каперніка ў Торуні
вернісаж 25 кастрычніка 2016 г. а 17.00 гадзіне.


VII Выстава “Маляваць” у гэтым годзе “Маляваць натуральна!” арганізавана Майстэрняй малюнку Ўніверсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, упершыню яна мае міжнародны фармат. У Галерэі мастацтва “Wozownia” ў маі і чэрвені былі паказаны 103 працы прыкладна 120 маладых мастакоў (ёсць таксама працы груп мастакоў) з наступных навучальных устаноў: Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Харкаве (Украіна), Гданьску, Катавіцах, Кіеве (Украіна), Кракаве, Львове (Украіна), Мінску (Беларусь), Лодзі, Шчэціне, Тбілісі (Грузія), Варшаве, Уроцлаве; Вышэйшая Дзяржаўная школа кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Леона Шылера ў горадзе Лодзь, Мастацкі ўніверсітэт і Ўніверсітэт Адама Міцкевіча ў Познані, Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, Саламанкскі ўніверсітэт (Іспанія), Зеленагурскі ўніверсітэт, Педагагічны ўніверсітэт у Кракаве, Універсітэт эканомікі ў Быдгошчы. Лепшыя працы, якія атрымалі ўзнагароды і адрозненні, можна будзе ўбачыць у Галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску з 26 кастрычніка да 10 лістапада 2016 года.
Выставу суправаджае цытата з “Дзённіка” Фердынанда Рушчыца: “Вільня, серада 19 V (1920). У Бернардынскім садзе. Малююць. Я паказваю цені на сцежках як малюнак прыроды” (Фердынанд Рушчыц. “Дзённік” Ч. ІІ Вільня стр. 76). Гэтая цытата пераносіць нас да пачаткаў гісторыі Факультэта выяўленчага мастацтва ва Ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільнюсе. Да гэтага ёсць выключная нагода, паколькі VII Выстава студэнцкага малюнку была ўключана ў цыкл святкавання 70-годдзя Ўніверсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і Факультэта выяўленчага мастацтва.

Як заўсёды на выставе паказана мноства рашэнняў, якія вызначаюць і паказваюць максімальна шырока праблематыку малюнку класічнага, сучаснага, актуальнага.

Выстава працягнецца да 10.11.2016 r.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы