Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Рэспубліканская мастацкая выстаўка лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

19 снежня 2014 года ў 17.00 у галерэі «Універсітэт культуры» адбылось ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. 

Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Інстытут культуры Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. 

Удзельнікі выстаўкі – лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, навучэнцы, студэнты, магістранты, маладыя педагогі мастацкіх спецыяльнасцяў устаноў адукацыі: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя. А.К.Глебава», УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў», УА «Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж», УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», ДУА «Дзіцячая мастацкая школа горада Віцебска».

Асноўная асаблівасць выстаўкі ў яе рознапланавасці: разам з лаўрэатамі спецыяльнага фонду ў выстаўцы прымаюць удзел і маладыя таленавітыя мастакі, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве. На адной творчай пляцоўцы сабраны работы навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і тых, хто ўжо абраў жывапіс сваёй прафесіяй. Традыцыйна ў выстаўке ўдзельнічае ўдарны калектыў прафесіяналаў – гэта маладыя педагогі БДАМ: дызайнеры, скульптары, жывапісцы, графікі. Іх дасягненні – высокая планка для пачаткоўцаў. 

Малады мастак Вольга Мельнік-Малахава адна з нямногіх, хто працуе ў складанай тэхніцы ляўкас. Яе працы заўсёды цікавыя і незвычайныя. Жывапісныя творы Алесі Скарабагатай прыцягваюць увагу не толькі гарманічным адзінствам зместа і формы, але таксама віртуознай тэхнікай выканання і нестандартным поглядам на звычайныя рэчы. Мадэльер Валянціна Няборская прадставіла авангардную калекцыю жаночага і мужчынскага адзення пад назвай «Станы вясны». У зале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва асаблівай увагі заслугоўвае серыя работ «Жаночыя вобразы» ў унікальнай нацыянальнай тэхніцы «маляваныя дываны», аўтарам якой з’яўляецца Кацярына Семечка. 

Станаўленне маладога мастака пачынаецца з пошуку сваёй уласнай пазнавальнай мастацкай манеры. Гэта доўгі шлях, і вельмі важна падтрымаць малады талент у пачатку шляху, даць зразумець значнасць яго ўнёску ў беларускае мастацтва, зарадзіць яго энергіяй і жаданнем тварыць.

Музычным суправаджэннем адкрыцця выстаўкі стане выступленне лаўрэата спецыяльнага фонду Алены Варанцовай (цымбалы). 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
14 января 2015 в 11:47

Так 14-17 или 19го?

14 января 2015 в 12:52

КРИСТИНА, 19 декабря состоялось открытие выставки. Она продолжает свою работу до 17 января 2015 года.

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
На данном Веб-сайте используются файлы cookie. Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.