24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Беларуская маляванка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Маляваныя дываны – гэта ўнікальныя народныя творы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, былі распаўсюджаны ў 1920-я – пачатку 1960-х гг. Бытавалі яны ў вёсках, мястэчках, раённых цэнтрах Беларусі, асабліва ў Глыбоцкім, Шаркаўшчынскім, Пастаўскім раёнах Віцебскай вобласці, Слуцкім, Капыльскім, Салігорскім раёнах Мінскай вобласці і на Палессі. У тыя часы без маляваных дываноў, здаецца, не магчыма ўявіць інтэр’ер сялянскай хаты гэтых мясцовасцей.

Дываны стваралі звычайна на саматканым ільняным палатне, пафарбаваным найчасцей у чорны колер. Часам, у якасці асновы, майстры выкарыстоўвалі паперу, кардон ці то цырату, на якіх без папярэдняга нанясення грунту вольным роспісам пэндзлем клеявымі ці алейнымі фарбамі выконваўся малюнак. Тэхніка роспісу магла дапаўняцца ўжываннем набіванак і трафарэтаў.

Пасля вайны набіўныя і маляваныя дываны былі амаль што ў кожнай сялянскай хаце. Шмат іх прадавалі на рынках. Дзясяткі мастакоў хадзілі па вёсках, малявалі і набівалі дываны на заказ.

З больш за 260 маляваных дываноў, што захоўваюцца ў музеі-запаведніку «Заслаўе», найбольшую каштоўнасць уяўляе калекцыя дываноў народнай мастачкі са Случчыны Алены Кіш, якая малявала ў 1930-я – 1940-я гг. Яе імя ўвайшло ў Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва. Маляваныя дываны Алены Кіш з казачна-экзатычнымі сюжэтамі «Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай» выдатна ілюструюць народнае ўяўленне аб райскай ідыліі.

Адным з першых мастакоў-прафесіяналаў, які заняўся стварэннем маляваных дываноў, быў Язэп Драздовіч. У фондах музея-запаведніка сабрана больш 30 дываноў гэтага вядомага мастака, якія ён ствараў у 1930-я – пачатку 1950-х гг. падчас вандровак па Віцебшчыне.

На выстаўцы будуць прадстаўлены работы такіх мастакоў як А.А. Кіш, Я.Н. Драздовіч, Н.Л. Зосік, Г.П. Кузаўкоў і некаторых іншых невядомых аўтараў.

Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Время работы: Пн. — вс.: c 10:00 до 17:30
  • Вход:

    Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно