24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурна-музычны вечар «Слова – радасць, слова – чары»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 сакавіка а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць літаратурна-музычны вечар пад назвай “Слова – радасць, слова – чары”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі.

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЭСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету. “Паэзія, – гаварылася ў рашэнні ЮНЭСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу”. Музей Якуба Коласа, адзін з вядучых цэнтраў культурнага жыцця Мінска, штодня прапагандуе літаратурнае слова, спадчыну народнага паэта Беларусі, і таму нядзіўна, што Дзень паэзіі з’яўляецца асаблівым святам для Дома песняра.

Сёлета да імпрэзы з нагоды Сусветнага дня паэзіі ў музеі славутага беларускага пісьменніка далучыцца Дзяржаўны Лермантаўскі музей-запаведнік “Тарханы”. Як вядома, Якуб Колас захапляўся рускай літаратурай, высока ацэньваў творчасць выдатнага рускага паэта Міхаіла Лермантава, творы якога пачаў чытаць яшчэ ў дзяцінстве: «Конечно, Лермонтов остался бы одним из первых светил литературы, если бы покинул нам только “Героя нашего времени”. Но он за свою короткую жизнь написал гораздо больше, чем многие из нас за вдвое большую по продолжительности». Даніну павагі класіку рускай літаратуры Якуб Колас аддаў у выглядзе перакладу паэмы «Демон» на беларускую мову.

Адмыслова для беларускіх наведвальнікаў супрацоўнікі Лермантаўскага музея-запаведніка падрыхтавалі выстаўку работ фотамастака Вячаслава Івашчанкі, аб’яднаных назваю “Кругом родные все места”, на якіх увасоблены любімы паэтам запаведны куточак. Музей Якуба Коласа таксама прадставіць некаторыя фондавыя матэрыялы, што адлюстроўваюць асаблівую творчую повязь славутых паэтаў: кнігі М.Ю.Лермантава з асабістай бібліятэкі Якуба Коласа, пераклад паэмы “Демон” на беларускую мову, рукапіс ліста беларускага паэта, дзе ён разважае пра ролю Лермантава ў сусветнай літаратуры і інш.

Вечар да Дня паэзіі будзе таксама адзначаны грамадска-літаратурнай акцыяй “130 прысвячэнняў Песняру”. Свае прыклады паэтычных прысвячэнняў Якубу Коласу на імпрэзе слухачам прапануюць шчырыя сябры Дома Коласа: галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі, пісьменнікі Мікола Маляўка, Казімір Камейша, Мікола Жыгоцкі. Менавіта яны і пакладуць пачатак абазначай музейнай акцыі, удзел у якой у далейшым зможа прыняць любы жадаючы.

У Сусветны дзень паэзіі нельга не прыгадаць пра распаўсюджанне слова Коласа сярод замежных чытачоў. Творы нашага славутага пісьменніка перакладзены больш чым на 40 моў свету, сярод якіх англійская, нямецкая, кітайская, балгарская, фінская, іспанская і інш. На святочнай імпрэзе некаторыя вершы Якуба Коласа прагучаць на замежных мовах у выкананні студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно