24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Юбілейны вечар Таццяны Мархель

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Таццяна Мархель нарадзілася ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Працуе ў РТБД з 1993 года. У 1963 годзе скончыла акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працавала ў Гродзенскім і Магілёўскім абласных драматычных тэатрах, Тэатры для дзяцей і юнацтва г. Алма-Ата (Казахская ССР). З 1970 па 1990 гг., падчас працы ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, творча заявіла пра сябе як адметная нацыянальная драматычная актрыса.

Т. Р. Мархель надзелена шчодрым талентам камедыйнай і драматычнай актрысы. Збіральніца і выдатная выканаўца песеннай фальклорнай спадчыны. Яна прадстаўляла Беларусь на міжнародных фальклорных фестывалях у Літве, Эстоніі, Расіі, Украіне, Польшчы, ЗША і іншых краінах. Творчасці актрысы прысвечаны дакументальныя кінастужкі “І мацярынскі чуецца напеў” – 1984 г., “Вось такі лёс” – 1994г.

За гады працы ў тэатрах рэспублікі ўвасобіла безліч адметных вобразаў рознай гістарычнай і сацыяльнай прыналежнасці: Маці (“Кастусь Каліноўскі” і “Званы Віцебска” У. Караткевіча), Сымоніха (“Сымон-музыка” Я. Коласа), Ганна (“Вечар” А. Дударава), Марыя (“Радавыя” А. Дударава). Гэтыя сцэнічныя вобразы сталі лепшымі здабыткамі артысткі ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Незалежна ад памеру, значнасці і жанравага вызначэння сцэнічных вобразаў, кожны з іх у выкананні артысткі ўспрымаецца мастацкай з’явай, прыцягвае ўвагу адметным акцёрскім пераўвасабленнем, арганічным сцэнічным існаваннем.

Аб шырокім акцёрскім дыяпазоне і выдатнай творчай форме Т.Р.Мархель сведчаць яе ролі, створаныя за 20 гадоў працы ў Тэатры беларускай драматургіі. Сярод першых у гэтым тэатры творчых дасягненняў актрысы – выкананне роляў Кацярыны Карпаўны (“Сабака з залатым зубам” У. Савуліча), Герцагіні Йоркскай (спектакль “Рычард” У. Шэкспіра, які тэатр з поспехам паказаў на 49-м Эдынбургскім фестывалі, Вялікабрытанія). Асобнай старонкай творчасці артысткі з’яўляецца бліскучае ўвасабленне ролі Інгрыд у спектаклі “Жанчыны Бергмана” М.Рудкоўскага. Уражвае спіс міжнародных фестываляў, на якіх была высока адзначана гэтая акцёрская работа. Гэта, у прыватнасці, міжнародны тэатральны форум “Залаты Віцязь” (Масква, 2003 г.), Каірскі міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў (2003 г.), міжнародны тэатральны фестываль “Сібіу-2004” (Румынія), міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, 2008г.), міжнародны фестываль “Чэхаў. Тэатр. Ялта” (2008 г.) і некаторыя іншыя.

У апошнія годы талент актрысы бліскуча падцвердзіўся ў такіх яркіх і знакавых пастаноўках тэатра як: “Адвечная песня” паводле Я.Купалы, “Чарнобыльская малітва” паводле С. Алексіевіч, “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка,“Іванаў” А. Чэхава, “Хто пакахае мадам?” А. Шурпіна. 

Высокімі творчымі дасягненнямі для артысткі сталі работы над роллю Пульхерыі Аляксандраўны ў спектаклі “Сонечка” паводле рамана Ф. Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне” (2010 г.) і роллю Жызэлі ў пастаноўцы “Тры Жызэлі” А. Курэйчыка (2013 г.). Яна моцна ўзрушае гледачоў, практычна не застаўляе сярод іх ніводнага раўнадушнага да лёсу гераінь, якіх ўвасабляе Таццяна Мархель.

Артыстка плённа працуе ў кінематографе. Шмат яе кінароляў ўвайшлі ў “залаты фонд” беларускага кіно. Запамінальныя вобразы простых беларускіх сялянак актрыса стварыла ў мастацкіх кінатэлестужках “Людзі на балоце” І. Мележа, “Алімпіяда” І.Пташнікава, “Новая зямля” Якуба Коласа, “Плач перапёлкі” І.Чыгрынава і інш. Больш за 50 роляў. 

З 1984 года Т. Р. Мархель – заслужаная артыстка БССР. За значны асабісты ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2004 года ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. У 2011 годзе годзе ўдастоена высокага ганаровага звання “Народны артыст Беларусі”.

У асобе Т. Р. Мархель сцэнічнае мастацтва Беларусі мае ўнікальнага творцу, самаадданага майстра беларускай культуры і мастацтва. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Рецензия

Девушка с пенсионной книжкой

Мое театральное «дзядзькаванне» проходило именно в этом театре, и я благодарен судьбе за то, что имел счастье работать рядом с таким артистом как Татьяна Григорьевна.

Театральный талант -- сложная валюта, которая зачастую просто не конвертируется в звания и награды. Мой стаж работы в качестве театрального критика не так долог, но у меня уже появился внушительный список действительно интересных артистов, которые достойны куда большего признания общественности, чем имеют.

На сцене я впервые увидел Татьяну Мархель в спектакле «Адвечная песня». Режиссер этого спектакля Сергей Ковальчик как-то признался, что сколько бы ни старались и ни стремились белорусские режиссеры к классным и ярким иностранным пьесам, но по-настоящему реализовать себя они могут только на белорусском материале. Странное дело, но этой мысли находится удивительно много подтверждений. Не последнее из них то, как молодые ребята, еще студенты, расправились с пьесой Янки Купалы, к которой прочно приросло звание «несценичной». Хочется верить, что сделали это они «сами». И мне кажется, абсолютно неслучайно спектакль начинается песней в исполнении Мархель и заканчивается ее же песней.

Татьяна Мархель удивительно поет по-белорусски. Настолько здорово, что только на основе этих песен можно говорить о глубочайшей органичной связи между музыкальным и драматическим искусством. Чтобы было правильно спето, надо петь убедительно, а убедительно оно будет звучать, когда оно спето правильно. И как проникают в самую душу эти бесхитростные слова, исполненные скорей с желанием, чем с каким-то уж нарочитым мастерством, которым у нас сейчас любят хвастаться. У этих песен есть главное качество -- они появились, потому что были нужны. Как справедливо заметил драматург, человеку нужна музыка, когда ему весело и когда ему грустно. Когда поет Татьяна Мархель, нет сомнений, что именно здесь и сейчас это самое нужное и происходит.

В Театре белорусской драматургии много раз пытались делать постановки специально «под Мархель». И были среди этих спектаклей хорошие, которые, к сожалению, не задерживаются в репертуаре. Хочется вспомнить и «Трибунал» Макаенка, и «Вячэра» Шабана, но гораздо больше у Татьяны Григорьевны знаковых мимолетных эпизодов. Например, у Дианы Балыко роль бабушки в «Белом ангеле с черными крыльями» прописана достаточно фактурно, но это роль все равно эпизодическая, не более. Но вот Мархель спускается медленно с лестницы и отвечает своей дочери: «Что «мама-мама!» Как хлеба купить, так не дозовешься... А чуть что -- сразу «мама-мама»!..» И вот сложная по своему эмоциональному построению пьеса приобретает объем, предысторию. Таких микроэпизодов Мархель сыграла немало.

Татьяна Мархель распространяет эту ауру искусства вокруг себя и в жизни. Смешные истории, которые с ней случаются, она может рассказывать бесконечно. Название этому материалу дал тоже реальный случай. Однажды на почте Татьяна Григорьевна услышала, как окликают именно ее: «Девушка! Девушка!» «Не знаю, что мне стрельнуло, -- рассказывает она сама, -- но решила не откликаться. Так они так настойчиво и добавили: «Девушка! Девушка! Вы забыли свою пенсионную книжку!..»

Долгих лет вам, Татьяна Григорьевна.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно