24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Сустрэча. ‎Лабараторыя паэтычнай метафізікі. Вацлаў Ластоўскі і метафізіка «Лабірынтаў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вацлаў Ластоўскі з'яўляецца адным з самых дзіўных і нечаканых персанажаў Беларускага адраджэння. І адной з самых улюбёных постацяў беларускіх інтэлектуалаў. Паэт, празаік, філосаф, этнограф, даследчык старажытнага пісьменства.

Ластоўскі безумоўна маг і алхімік беларушчыны, канструктар новай беларускай ідэнтычнасці. Менавіта гэтай задачы ён падпарадкоўвае свае пошукі і ў галіне гісторыі, і ў галіне мовы, і ў галіне літаратуры.

Ластоўскі складае з элементаў традыцыі жывую суб'ектнасць. Каб рабіць гэта, трэба не проста быць унутры культуры, адчуваць яе сваёй. Але перадусім мець метафізічную дыстанцыю, — і да матэрыяла, і да самой задачы. Гэта метафізічнасць Ластоўскага найвыразней праявілася ў аповесці «Лабірынты».

Нягледзячы на невялікі аб“ём, аповесць максімальна насычаная ідэямі, вобразамі, сюжэтамі. Магчыма дзякуючы гэтаму, яна сталася не проста літаратурным фактам, а своеасаблівым культурным кодам, топасам беларускай культуры, што патрабуе не толькі аналіза і вытлумачэння, але працягу і разгортвання. «Лабірынты» Ластоўскага ў гэтым сэнсе прапанавалі шырокую праграму культуралагічных, гістарычных, метафізічных паглыбленняў і пашырэнняў, якія застаюцца жывымі і актуальнымі да нашага часу.

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.

  • Возрастное ограничение: 14+
  • Вход:

    5,00 руб.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie