24 снежня і 6 студзеня ў 19:00 Вялікае Княства Сула раскрые для вас таямніцы каляднай спадчыны Беларусі, дзе мы запрашаем вас стаць актыўнымі ўдзельнікамі анімацыйнай экскурсійнай праграмы з чароўнымі персанажамі!
Яскравымі фрагментамі з вашым удзелам стануць «Каляднае шэсце каралёў», абрад «Пячы ката» і гэта далёка не ўсе цікавосткі!
Тым часам нашы кухмістры прыгатуюць для вас святочную вячэру ў калядных традыцыях.
Таксама прапануем нашы камфартабельныя гатэлі!
Гасцям, якія замаўляюць святочную вячэру з пражываннем — дзённая экскурсія «Калядная казка ў Суле» — у падарунак! Пачатак: 13:00.
Папярэдняя замова на вячэру і пражыванне абавязкова!