24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурнае падарожжа «1.1.1 (Броўка – Быкаў – Барадулін)»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«1.1.1» — штогадовы праект-падарожжа, прымеркаваны да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечаны тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем народны — Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Нас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава — у Бычках, Петруся Броўкі — у Пуцілкавічах. Накіроўваючыся на поўнач Беларусі, маючы за вакном неверагодна прыгожыя краявіды Віцебшчыны, мы атрымаем задавальненне ад вершаў і прозы, якія будуць гучаць нон-стоп у выкананні саміх жа вандроўнікаў.

Першы прыпынак нас чакае ля невялікай, але знакавай крыніцы, якую літаратары называлі «броўкавай». З успамінаў вядома, што па лепельскай дарозе на родную Ушаччыну ля крыніцы непадалёку ад рэчкі Эса на працягу ўсяго жыцця заўсёды спыняўся Пятрусь Броўка. Гэтую ж добрую традыцыю ён перадаў паэтам і пісьменнікам, якія ездзілі гэтай дарогай дадому, — Алесю Савіцкаму, Генадзю Бураўкіну, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну і інш. Выдатная магчымасць наталіцца жывой вадой з “крыніцы паэтаў”!

Ва Ушачах пад знакамітым «бацькоўскім вязам» Барадуліна мы зможам шчырым словам узгадаць дзядзьку Рыгора, з ласкі яго ўдавы Валянціны зайсці ў дом, дзе сёння ўсе рэчы памятаюць паэта і нагадваюь пра яго асобу.

Важным пунктам ва Ушачах будуць мясцовыя могілкі, дзе знайшоў вечны спачын Рыгор Барадулін. Мы пабачым валун з высечаным на ім крыжом, які быў пастаўлены па просьбе ў вершы самога паэта ў якасці надмагільнага помніка восенню 2015 года.

У вёсцы Бычкі нас чакае Сядзіба-музей Васіля Быкава, у якой можна ўбачыць унікальныя прадметы, знойдзеныя на месцы бацькоўскай хаты Васіля Быкава. Сярод іх — ліст, дзякуючы якому сястра Быкава Валянціна зразумела, што брат — жывы. Ён быў датаваны пазней, чым пахаронка, якая заўчасна запісала Васіля Быкава ў шэрагі загінулых.

Апошняй кропкай у падарожжы стане загадкавая вёска Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся Пятрусь Броўка. Мы пазнаёмімся з адным з нямногіх яе жыхароў – Міхаілам Сысом, які зараз кіруе Хатай-музеем Петруся Броўкі, даведаемся пра музейныя адкрыцці апошняга часу, што зрабілі супрацоўнікі Літаратурнага музея Петруся Броўкі ў Мінску. У шчырай кампаніі добрых людзей абмяняемся ўражаннямі, якія мы атрымаем за цэлы дзень вандроўкі па Віцебшчыне, з’ядзім суп па-ўшацку.

Праграма падарожжа (25 чэрвеня 2022 г.):

7.45 Збор удзельнікаў на паркоўцы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЖК «Маяк Мінска» (ст. метро «Усход»)
8.00-10.40 Пераезд да «Крыніцы паэтаў»
10.40-11.10 Наведванне «Крыніцы паэтаў»
11.10-12.00 Пераезд да дома Рыгора Барадуліна. Нон-стоп чытанні
12.00-13.30 Наведванне дома Рыгора Барадуліна
13.30-14.30 Наведванне г.п. Ушачы. Узнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка «Мой край азёрны…», прысвечанага Году гістарычнай памяці і дню нараджэння П.Броўкі
14.30-14.35 Пераезд да могілак, дзе пахаваны Рыгор Барадулін
14.35-15.00 Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна
15.00-15.30 Пераезд да Сядзібы-музея Васіля Быкава. Нон-стоп чытанні
15.30-16.30 Наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава
16.30-17.30 Пераезд да Хаты-музея Петруся Броўкі. Нон-стоп чытанні
17.30-20.00 Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі. Ускладанне кветак да помніка маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны
20.00 Адпраўленне аўтобуса на Мінск

Каб напоўную атрымаць асалоду ад падарожжа, неабходна мець пры сябе:

— добры настрой
— кубак, каб піць з крыніцы
— талерку з лыжкай, каб паесці суп па-ўшацку
— кветкі (з крамы, з поля, з лецішча) для ўскладання на магіле Р.Барадуліна і ля помніка А.Броўка
— вершы П.Броўкі, Р.Барадуліна, урыўкі з прозы В.Быкава, якія вам даспадобы
— вада, бутэрброды (калі забылі — можна набыць у мясцовай кулінарыі танную выпечку, а ваду набраць з крыніцы)
— рэпеленты (камары ў Пуцілкавічах вельмі любяць свежаніну)

Заявіць пра свой удзел у падарожжы можна па тэлефоне ці праз гугл-форму.

Дэдлайн падачы заявак — 24 чэрвеня!

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Стоимость:

    Кошт — 30 руб. (аплата толькі наяўнымі).

    Дадаткова на месцы аплочваецца наведванне экспазіцыі Сядзібы-музея Васіля Быкава — 1,41 руб. наяўнымі (уваход на тэрыторыю музея — вольны).

  • Инфолиния:

    +375 17 342 09 81

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно