24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Багач

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 верасня свята Багач на Дукорскім маёнтку! 

Здаўна нашыя продкі адзначалі Багач падчас восеньскага раўнадзенства. Гэта земляробчае свята, што спраўлялі пасля заканчэння жніва. Запрашаем прыняць удзел у правядзенні старадаўняга абраду, паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах ды народных рамёствах, паслухаць выдатныя беларускія гурты ды, нарэшце, пакаштаваць традыцыйных страваў Беларусі.

Праграма свята*

12:00 – Адкрыццё свята
12:30 – Выступ гурта Явар

13:00 – Абрад "Багач" ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства
13:30 – Выступ і майстар-клас па танцах ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства
14.30 – Забавы ды гульні ад вядоўцы

15:00 - Выступ этнічнага гурта Aratseya
16:00 - Выступ гурта Няміга
17:00 - Выступ фолк-гурта Rokash

18:00 – Закрыццё фестывалю

 АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПЛЯЦОЎКІ:

Музычная:
13.00 – Канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля” ад Алеся Лася 
15.00 – Забавы, танцы і спевы ад гурта Явар

Беларускі строй:
— усё пра беларускі народны строй,
— майстар-класы па ткацтву, пляценню лапцей

Беларускі быт:
— майстар-клас па разьбе з дрэва,
— майстар-классы ад ганчароў

Беларуская нацыянальная кухня:
— эксперт беларускай кухні Мікола Матрунчык (ЛПХ Экафанія),
— зёлкавая гарбата ды прысмакі ад майстэрні смаку "Зёлка-пчолка",
— традыцыйныя гатункі піва ад Дзямідкова бровара,
— частаванне традыцыйнамі стравамі 

* у праграме магчымы змены

Дата: 26 верасня 2021 года
Час: з 12.00 да 18.00
Месца: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, Школьная, 15 – музейны комплекс "Дукорскі маёнтак"
Кантакты: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    дарослыя - 18 рублёў,
    дзеці – 10 рублёў,
    дзеці да 7 год – уваход вольны

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно