24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Гістарычныя вандроўкі. Сула — гісторыка культурная каштоўнасць

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Шаноўныя госці, на працягу двух дзен  24-25 красавіка,  вы можаце далучыцца да  адной  ці некалькіх экскурсій і пазнаеміцца з  таямніцамі  Сулы.

Вас чакае:

24 і 25 красавіка
14.00 - Гістрычная вандроўка “Ад першабытнасці да варагаў”.
Пачатак ад Кромлеха (пляцоўка нумар 1).

Вы даведаецеся пра паганскія абрады і побыт старажытных людзей, наведаеце хату Чараўніцы,  убачыце паселішча Варагаў, паўдзельнічаеце ў спаборніцтве па кіданню сякер,  павандруеце на варажскім караблі «дракары»

24 і 25 красавіка
16.00 – Гістарычная вандроўка “Беларусь - краіна замкаў. Першыя гарады і адукацыя. Магдэбургскае права”.

Пачатак ад Млына (пляцоўка нумар 6).

Вы пазнаеміцеся з гатычным кварталам, Сульскай Вежай, даведаецеся пра рыцарскія традыцыі ВКЛ, пабачыце сапраўдную баявую зброю, паўдзельнічаеце ў майстар-класах па кавальскай і ганчарнай справе, наведаеце Калегіум, дзе пазнаеміцеся з гісторыяй адукаціі і асветы на  тэрыторыі Беларусі.

25 красавіка
15.00 – Майстар-класс па вырабу вербных букетаў

Так сама у праграме: майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, дэгустацыя старабеларускага алкагольнага напою «Старка Запольская», прадстаўленне лялечнага тэатра - "Батлейка", міні канцэрт фисгаромоніі і дуды, катанне на брычцы, наведванне больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак.

Для ўсіх, хто пражывае  ў комплексе мы падрыхтавалі сюрпрызы і бонусы:

- раніцай нашых чароўных пані і паноў чакаюць келіхі шампанскага,
- у вечары – фірмовая гарбата  на зёлках з імбірным печывам

Зніжка 15% да канца красавіка на гатэлі: Boutique Hotel и Дом Аканома

* У праграме магчымы змены

Няма абмежаванняў  па ўзросту: 0+

Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя - 15 руб
Дзеці - 10 руб 
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны

Браніраванне гатэляў:
+375 33 644-54-51
+375 44 544-54-51

Падрабязнасці на сайте parksula.by

Мы ў сацыяльных сетках:
facebook.com
instagram.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Удзел у экскурсіі бясплатны
    Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:

    Дарослыя — 15,00 руб.
    Дзеці — 10,00 руб.
    Дзеці да 7 гадоў — уваход вольны

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно