24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вячэра беларускай шляхты. Шэф-кухар Арцём Ракецкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сябры, маем гонар запрасіць вас на «Вячэру беларускай шляхты»: падзею, якая зменіць ваш погляд на адпачынак, гісторыю, а можа і на ўсё жыццё!

Вячэра беларускай шляхты гэта унікальны фармат вечарыны, які аб’ядноўвае:
— Вяселы адпачынак у шляхецкіх традыцыях, з вядучым: панам Маршалкам
— Смачную ежу
— Майстар-клас ад знакамітага шэф-кухара пана Ракецкага!

Ідэю вячэры падказалі нашыя госці: цікаўнасць да нашых родных традыцый, да гісторыі краіны расце. І кафэ «У Францыска» вырашыла яе падтрымаць.

Вячэра адбудзецца 29 студзеня у 19 гадзін:

Ад пачатку і да фінала, вас чакаюць жарты, конкурсы, карчмоўскія забавы, шляхецкія конкурсы, «тосты з шаблі» і нават танцы ад Пана Маршалка: у лепшых сярэднявечных традыцыях.

Вечарына пройдзе ў аўтэнтычнай замкавай атмасферы XV стагоддзя.

Шэф-кухар пан Арцём Ракецкі — славуты беларускі майстар, які больш за 7 год стварае Новую беларускую кухню, пачастуе вас смачнымі стравамі са стала славутых продкаў-шляхцічаў, і падзеліцца рэцэптамі.

А ў фінале, на вашых вачах Арцём створыць чараўніцтва: пакажа, як гатаваць прыгожую страву

Вы пачуеце гісторыі на беларускай мілагучнай мове
Адпачнеце пад жывую музыку: беларуская жалейка і бузука
Пакаштуеце настойкі і атрымаеце падарункі

Меню шляхецкай вячэры:
— Здроблены селядзец з зялёным яблыкам, хрумсткай салатай і сметанковым хрэнам
— Вытрыманы ý печы бiгус са смажанай качынай грудкай i труфельнай палдiýкай на патэльнi
— Судак, запечаны на бярозавым бервяне. Падаецца з зяленым гарошкам i намазкай з печанi ýскормленага гусака
— Мус з салодкай бульбы з марозiвам са смятаны ды салёнай карамеллю– гатуецца пры гасцях

*Білет на вячэру: 100 рублеў за аднаго госця.
Колькасць месцаў абмежавана: мы клапоцімся пра гігіенічную бяспеку.

Падрабязная інфармацыя і браніраванне столікаў па нумары +375 29 664-09-34

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно