24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Жывая Бібліятэка: «Дзень правоў чалавека»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

10 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” з нагоды Дня правоў чалавека запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, накіраваную на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. Гэта незвычайная бібліятэка, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед.

Кожная Кніга мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды.

Жывая Бібліятэка - нязвыклы фармат для цікавых размоў!

У вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.

У Дзень правоў чалавека ў вас будзе магчымасць з першых вуснаў даведацца пра стан кавідных шпіталеў, дзейнасць праваабаронцаў, рэлакацыю і неабходнасць клопату пра сваё псіхічнае здароўе ў наш час.

Кнігі:

— Праваабаронца - Андрэй
— Рэлакацыя з дзецьмі - Наста
— Анестэзіёлаг-рэаніматолаг з ковіднага шпіталя - Алена
— Лекар-псіхіятр - Наста.

Калі: 10 снежня (чацвер), 18:30 – 21:00
Дзе: Zoom
Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы: docs.google.com
Канец рэгістрацыі — 9 снежня а 23:59.

Больш на сайце: humanlibrary.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно