24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Веладзяды: экскурсія па гістарычных могілках Мінска закрыццё сезона

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кошт: вольныя ахвяраванні
Працягласць: 5 гадзін
Збор: каля галоўнай брамы Кальварыйскіх могілак
Арганізатар: "Менскі велашпацыр"

Як вядома, з другім прышэсцем Хрыста, якое адбудзецца неўзабаве, мёртвыя ўваскрэснуць - і на мінскіх могілках усё заварушыцца. Асабліва шумна будзе ў цэнтры - дзе знаходзіцца некалькі гістарычных некропаляў. Прапануем вам загадзя пазнаёміцца з тымі, з кім прыйдзецца сустрэцца ў свой час, а таксама з гісторыяй узнікнення, існавання і "спецыялізацыяй" саміх могільнікаў. Веладзяды - гэта эксклюзіўная экскурсія-марафон з удзелам некалькіх гідаў, падчас якога мы наведаем некалькі буйных гістарычных пахаванняў горада: Кальварыю, татарскі мізар, яўрэйскія могілкі, Старажоўку, Залатую горку, Вайсковыя могілкі.

Да экскурсіі можна далучыцца на любым этапе і без ровара:

12.00-13.00 Кальварыя
13.20-13.40 яўрэйскія могілкі на вул.Сухой
14.00-14.20 татарскі мізар на вул.Грыбаедава
14.35-14.50 пахаванне І сусветнай вайны на вул. Чарвякова
15.00-15.15 Старажоўскія могілкі ля царквы св.Марыі Магдалены
15.30-15.50 могілкі на Залатой горцы ля касцёла св.Роха
16.00-17.00 Вайсковыя могілкі

запіс на экскурсію: праз любую гугл-форму на сайце
www.mienskbiketour.by
ці лістом на пошту: info@mienskbiketour.by
ці прыватным паведамленнем у адну з суполак:
vk.com/mienski.vielaspacyr
facebook.com/mienski.vielaspacyr

Даведка: +375 33 3413612, +375 29 7040018

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно