Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Гранд Кірмаш у Палацы Радзівілаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

2,00 руб. - уваход на кірмаш
16,00 руб. - уваход на кірмаш і ў экспазіцыю
30,00 руб. - уваход на кірмаш, у экспазіцыю, удзел у квэсце і пачастунак

Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары Палацавага ансамблю.

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята кірмашовае, якое перанясе ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З усіх бакоў люд сцякаецца купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў. Вось так і будзе 14 і 15 верасня ў палацы Радзівілаў!

На ГРАНД-КІРМАШЫ вас чакаюць:
- Сустрэча з гаспадаром Палаца Князем Альбрехтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай.
- Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя вырабы і нават металічныя — ліццё і кованка, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту.
- Фермеры і гастраэнтузіясты са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі марынадамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей.
- Рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’яна Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў.
- Майстар-классы, аўкцыёны, гульні і забавы.
- Вучоныя сабакі і атмасферныя рэтра-фотазоны.
- Квэст кантрабандыстаў.
- Музычная праграма ад шэфа ГРАНД-КІРМАША Віктара Шалкевіча і яго клезмер-джаз-бэнда.
Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!

Тэлефоны музея: 8(029)5518051, 8(029)1903149

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
На данном Веб-сайте используются файлы cookie. Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.