24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Свайму часу і вечнасці…

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 чэрвеня (панядзелак) у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе вечарына “Свайму часу і вечнасці…”, прысвечаная памяці вядомага навукоўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага.

Назву імпрэзе дала прадмова вучонага да Збору твораў у 20 тамах класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Міхась Мушынскі ўсё жыццё займаўся даследваннем айчыннай літаратуры. Ён лічыцца найлепшым у краіне знаўцам творчасці Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, адным са стваральнікаў навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў.

У праграме:

— выстава манаграфій і кніг вучонага, дакументаў, якія адлюстроўваюць ягонае жыццё і дзейнасць;
— рэдкія фота з архіва сям'і; 
— успаміны калег і сяброў.

Вечарына адбудзецца ў 15.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры (1 паверх).  Уваход свабодны.

Адрас: м. «Акадэмія навук», вул. Сурганава, 15.

Кантакты:
+375 29 556-75-50 (Таццяна Мушынская),
+375 29 179-01-07; +375 17 284-16-09 (Алена Васілевіч)

+375 17 284-10-31 (Валерыя Варонкіна, ЦНБ НАН Беларусі)
+375 17 284-14-75 (Ніна Шабаліна, ЦНБ НАН Беларусі)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно