Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Паспяховы фэст

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно по предварительной регистрации

Жанр Фестиваль

«Паспяховы фэст» — моладзевае свята беларускай культуры і мовы. 26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00.

Уваход вольны! Падтрымаць фэст можа кожны.
Неабходная рэгiстрацыя на фэст.

У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў фэста.

Госці праекта «Беларускамоўныя»:
— Сяргей Будкін — заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live.
— Франак Вячорка — віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода.
— Віталь Гуркоў — спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO.

Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас фэста будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Запрашаем да ўдзелу ў кірмашы гандляроў.

Чакаем на нашым фэсце кожнага! Прыходзьце з дзеткамі ды сябрамі!

Сачыць за праграмай можна праз сацыяльныя сеткі «Арт Сядзібы».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить комментарий», вы принимаете Правила размещения комментариев и даете согласие на обработку своих персональных данных .
На данном Веб-сайте используются файлы cookie. Продолжая пользоваться ресурсом, вы соглашаетесь с условиями Политики обработки персональных данных.