24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурная вечарына Вольгі Коваль

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

16 кастрычніка ў 17:30 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца літаратурная вечарына Вольгі Коваль з прэзентацыяй новага зборніка лірычнай паэзіі «Батлейка».

На прэзентацыі ў аўтарскім выкананні будуць гучаць вершы пра шчырасць адносін, роздумы над сутнасцю творчасці і пошукі вышэйшай справядлівасці. У пяты зборнік паэзіі Вольгі Коваль «Батлейка» ўвайшлі творы апошніх гадоў, якія яскрава перадаюць прагу волі і жаданне спасцігнуць глыбіню пачуцця, каб парушыць аднастайнасць штодзённасці. Вершы адлюстроўваюць індывідуальнасць светаўспрымання аўтара.

Асаблівую атмасферу створыць сугучча музыкі і слова. На вечарыне выступяць пачынаючыя паэты і музыкі.

Зборнік «Батлейка» адрасуецца шырокаму колу чытачоў, таму на літаратурную вечарыну запрашаюцца шчырыя аматары сучаснай беларускай паэзіі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно