24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурны фестываль «Бэзавае полымя паэзіі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Бэзавае полымя паэзіі» – праводзіны вясны. Уваход па паролі!

Запрашаем аматараў музыкі і літаратуры на паэтычнае свята «Бэзавае полымя паэзіі», якое адбудзецца 26 мая 2018 года ў Батанічным садзе. Пачатак у 12.00.

Вы ведаеце, дзе апошні раз гэтай вясной убачыць бэз? А дзе паслухаць добрыя вершы і музыку? Час цвіцення бэзу – найпрыгажэйшая пара ў Батанічным садзе. Калі падчас шпацыру па квітнеючых алеях вам прыходзяць у галаву любімыя мелодыі ці вершаваныя радкі, значыць паэтычнае свята ладзіцца адмыслова для вас! Песні пад гітару і лірычныя вершы зробяць цёплы вясновы дзень яшчэ больш чароўным і рамантычным.

Удзельнікі фестывалю – таленавітыя беларускія паэты розных пакаленняў, музыкі, спевакі. Спецыяльны госць мерапрыемства – камерны хор «Salutaris», неаднаразовы пераможца і прызёр міжнародных конкурсаў. Мастацкі кіраўнік хора – Вольга Янум.

Прыемым бонусам для ўдзельнікаў і гасцей імпрэзы будзе экскурсія па аранжарэі трапічных раслін.

Не абыдзецца свята і без удзелу вядучых беларускіх часопісаў – «Вясёлкі», «Маладосці», «Полымя», «Верасня». Старонкі выданняў не раз адкрывалі краіне і свету новыя імёны і творы. Дзень «Бэзавага полымя» працягне гэтую традыцыю: у праграме мерапрыемства – цікавы творчы дэбют. Асоба выступоўцы пакуль застаецца ў сакрэце, але арганізатары фестывалю запэўнілі: сустрэча будзе вартай чакання.

Флёрам таямнічасці ахутаны і спосаб уваходу ў Батанічы сад. Вядома, што наведаць свята можна бескаштоўна. Але як? Па паролі! Кодавая фраза фестывалю – «Бэзавае полымя паэзіі»! Кожны, хто згадае назву свята пры ўваходзе, трапіць у «краіну кветак і вясны», не заплаціўшы ні рубля.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно