24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гэта каля сотні імпрэзаў, якія з 4 па 7 красавіка будуць нон-стоп адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16. Гэта кіпучы канцэнтрат паэзіі, прозы, кніжнага мастацтва і беларускага мыслення.

«Прадмова», якой сёлета ўжо другі год, яднае ўсіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе. Выдаўцы і кнігарні разгарнуць на фэсце кірмаш, дзе можна набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

На фестываль у Менск прыедзе фінска-эстонская пісьменніца і феміністка Софі Оксанен, расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў, літоўскі паэт ды інтэлектуал Томас Венцлава.

Інтэлектуальная кніга і для самых маленькіх! 6 красавіка на «Прадмове» дзіцячы дзень. Майстар-клас пра птушак, касцюмаваныя чытанні, а таксама цэлы забаўляльны міні-фэст для малых і дарослых з печывам і напоямі ў межах прэміі Цёткі.

Лекцыі, майстар-класы, прэміі, выставы, спектаклі, дэгустацыі, літаратурная ноч і кінапаказы — на фэсце знойдуцца імпрэзы для аматараў усіх літаратурных жанраў.

Праграму фестываля можна паглядзець тут.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно