24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Даравальная нядзеля

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 сакавіка 2021 года 
з 13:00 да 15:00

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – дзень перад Вялікім постам. У гэта свята было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і паходзіць яго назва. У канцы дня ладзілі сціплую і стрыманую сямейную вячэру. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося.

На тэрыторыі музея вы зможаце паўдзельнічаць у конкурсах і спаборніцтвах, папрактыкавацца ў беларускіх танцах, пагуляць у цікавыя гульні, а напрыканцы свята спаліць пудзіла зімы – «Марэну»!

У праграме мерапрыемства:

— канцэртная праграма;
— масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
— паказ лялечнага тэатра;
— выстава кухоннага начыння для вырабу сыра і масла, расповед пра масленічны стол;
— правядзенне майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
— масленічны слуп з прызамі;
— абрад «Пахаванне Бабы» (толькі для дарослых!);
— абрад «Трызна»;
— карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
— спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:
- для дарослых – 10,5 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;  
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае такси 1277.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Для дарослых — 10,50 руб.
    Студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) — 5,00 руб.
    Для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 5,00 руб.
    Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно